У Львове адбылася маштабная акцыя, прысвечаная ўгодкам Слуцкага збройнага чыну

27 лістапада 2011 года ў Львове адбылася маштабная акцыя, прысвечаная 91-м угодкам Слуцкага збройнага чыну, арганізаваная старшынёй Руху салідарнасці “Разам Вячаславам Сіўчыкам, які пасля выбараў 2010 года вымушаны знаходзіцца ва Украіне.

Мерапрыемства пачалося ад самай раніцы ўшанаваннем памяці ўдзельніка паўстання 1863–1864 гадоў Сімона Шыдлоўскага на Лычакаўскіх могілках. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі разам з украінскімі сябрамі традыцыйна ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, выступілі з ушанавальнай прамовай.



27 лістапада 2011 года ў Львове адбылася маштабная акцыя, прысвечаная 91-м угодкам Слуцкага збройнага чыну, арганізаваная старшынёй Руху салідарнасці “Разам Вячаславам Сіўчыкам, які пасля выбараў 2010 года вымушаны знаходзіцца ва Украіне.

Мерапрыемства пачалося ад самай раніцы ўшанаваннем памяці ўдзельніка паўстання 1863–1864 гадоў Сімона Шыдлоўскага на Лычакаўскіх могілках. Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі разам з украінскімі сябрамі традыцыйна ўсклалі кветкі, запалілі знічкі, выступілі з ушанавальнай прамовай.


Працягнулася мерапрыемства канферэнцыяй, прысвечанай гістарычнай даце Слуцкага збройнага чыну. Да мерапрыемства далучыліся прадстаўнікі розных украінскіх партый разам з украінскімі дэпутатамі. Дэпутат львоўскай гарадской  Рады Тарас Семушчак прывітаў беларусаў і ў ходзе выступу падкрэсліў: “Беларусь сёння знаходзіцца у тым жа стане, у якім знаходзілася Украіна ў 90-х гадах найноўшай гісторыі. Так, вы маеце незалежную краіну, але, на жаль, вы не маеце нацыянальную краіну — тую краіну, за якую змагаліся і паміралі вашы народныя героі — слуцкія паўстанцы. І сёння на прыкладзе Беларусі мы, украінцы, бачым, што нельга дапускаць у краіне двухмоўя, нельга скіроўваць эканоміку сваёй краіны ў лапы лубянкаўскай Расіі. Нам з братамі-беларусамі неабходна выратоўваць свае нацыі, збудаваць Балта-Чарнаморскую супольнасць, якая стане для нас заслонай і ад азіяцкай Расіі, і ад краін Захаду. І Беларусь і Украіна сёння не маюць шчырых сяброў, а толькі тых, якія ажыццяўляюць свае інтарэсы на нашых землях. Затое мы маем агульных ворагаў, што робіць беларускі і ўкраінскі народ саюзнікамі.

Намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў распавёў: “Сёння беларусы адзначаюць Слуцкі збройны чын у вельмі цяжкай сітуацыі — на фоне рэпрэсій і вялікай колькасці палітвязняў. Гэта паказвае, што справа слуцкіх паўстанцаў не памерла, яна жыве і працягваецца ў нас, у тых людзях, якія пакутуюць за кратамі і змагаюцца за вольную Беларусь. Ігар Лялькоў пералічыў для ўкраінскіх калег імёны 14 палітвязняў, ён таксама падкрэсліў: “Нядаўна на аднаго палітвязня стала яшчэ больш — гэта праваабаронца Алесь Бяляцкі, які быў асуджаны на чатыры з паловай гады. Сярод палітвязняў Беларусі таксама ёсць случчак — мужны чалавек і прынцыповы палітык Мікалай Статкевіч, — працягнуў Лялькоў і перадаў слова запрошанаму на мерапрыемства брату Мікалая Статкевіча Аляксандру. Госць мерапрыемства падзякаваў грамадству за падтрымку палітвязняў і ў Беларусі, і ва Украіне. Ён распавёў пра стан здароўя Мікалая Статкевіча, пра ўціск яго ў турме і перадаў ад яго словы ўдзячнасці беларусам за падтрымку.

Старшыня Руху салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык адзначыў: “Нашы акупанты заўсёды лічылі беларускіх герояў ворагамі. З гэтай прычыны прадстаўнікі ўлады не маюць намеру ўшаноўваць тых людзей, якія змагаліся за сваю краіну. Але ёсць спісы слуцкіх змагароў, якія падчас захопу бальшавікамі нашых тэрыторый бралі ў рукі зброю і ішлі на смерць. Нядаўна адышоў у лепшы свет слынны беларускі дзеяч, навуковец, гістарыёграф Анатоль Белы. Ён усталяваў у сваім прыватным музеі ў Старых Дарогах помнік, прысвечаны ўдзельнікам Слуцкага збройнага чыну. Спадар Анатоль марыў, каб падобны помнік быў усталяваны і ў Слуцку. Усё ж спадзяемся, што мара Анатоля Белага калі-небудзь спраўдзіцца, і ўсе героі Слуцкага паўстання будуць ушанаваны пайменна.

Вялізны 9-ціметровы бел-чырвона-белы сцяг быў разгорнуты ля гарадской Ратушы Львова. На фоне нашай святыні вядомы беларускі бард і ветэран беларускага народнага руху Андрэй Мельнікаў выканаў улюбёныя беларусамі хіты — “Слуцкія палкі, “Мой народ, “Месяц лістапад, “Гэта мы, “Війско підзэмнэй цэркві, “Аршанская бітва, “Кветка-шыпшына і іншыя, даўшы двухгадзінны імправізаваны канцэрт. Жыхары Львова, замежнікі падыходзілі да беларускіх дэлегатаў, пыталіся пра акцыю, падтрымлівалі на словах, падыходзячы да мікрафону і віталі беларусаў.



                     Брат Мікалая Статкевіча Аляксандр разам з жонкай



  Яшчэ два дні таму ўкраінцы адзначылі дзень памяці ахвяр галадамору на Украіне, сёння яны прыйшлі падтрымаць беларускую акцыю


Каля помніка народнага пісьменніка Украіны Тараса Шаўчэнкі працягнулася беларускае мерапрыемства. Да помніка быў запрошаны капелан УНА-УНСО айцец Назарый. Ён прачытаў малітву ў гонар змагароў Слуцкага збройнага чыну. В. Сіўчык патлумачыў: “Беларускі і ўкраінскі народ шмат чым падобныя. Мы маем агульнага самага жорсткага ворага — крывавы расійскі імперыялізм. З другога боку — і беларусы і ўкраінцы маюць шмат герояў, якія змагаліся і гінулі за волю сваіх краінаў, за сваю нацыю. І ў нас, і ў вас любыя знакавыя падзеі не пачыналіся без малітвы. Слуцкія паўстанцы ішлі ў бой з малітваю, яны ішлі паміраць, каб жыла бацькаўшчына. Пасля малітвы ля помніка Тараса Шаўчэнкі, а пасля ля помніка Сцяпана Бандэры выступілі вядомы ўкраінскі палітвязень, палітык, герой Украіны Юрый Шухевіч, дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны Андрэй Парубій, намеснік старшыні беларускага цэнтру ў Львове Юрась Карэтнікаў, дэпутат львоўскай гарадской Рады Тарас Семушчак, прадстаўнікі ВО “Свобода і іншых арганізацый. Дэпутат Андрэй Парубій адзначыў: “91 год таму беларусы змагаліся і гінулі за сваю незалежную рэспубліку, за сваю нацыю, у той жа час ва Украіне ў Халодным Яры ў перыяд з 1918 па 1922 гады ўкраінскія нацыяналісты вялі вызвольную барацьбу супраць бальшавікоў. У той час у нас быў адзіны вораг — бальшавіцкая Расія. Сёння і ва Украіне і ў Беларусі той жа вораг — імперская Расія. Мы салідарныя з беларускім народам, вітаем і шануем разам з імі беларускіх герояў.

Заключным акордам мерапрыемства стала шэсце бел-чырвона-белага сцяга да помніка нацыянальнага героя Украіны Сцяпана Бандэры. Гістарычны беларускі сцяг пралунаў над безліччу Львоўскіх вулачак.



                        Шэсце са сцягам

 

Каментаваць