У Лёзненскім раёне адкрыецца аддзяленне кругласутачнага знаходжання для самотных састарэлых

Да канца ліпеня ў Лёзненскім раёне адкрыецца другое аддзяленне кругласутачнага знаходжання для адзінокіх састарэлых. Установа размесціцца ў будынку, дзе раней працаваў дзіцячы садок.



Фінансаванне праекта вялося пераважна з абласнога бюджэту, агульны кошт аб'екта склаў каля Br6, 5 млрд, паведамляе БЕЛТА . Новае аддзяленне размесціцца ў двухпавярховым будынку былога дзіцячага сада. Рашэнне аб яго рэканструкцыі было прынята яшчэ ў 2006 годзе, аднак будаўнічыя працы зацягнуліся. Аддзяленне разлічана на 30 асобаў. Акрамя адна- і двухмесных жылых пакояў на кожным паверсе маюцца па два пакоі гігіены, а таксама ёсць кухня, сталовая, два вялікія пакоі адпачынку з тэлевізарамі.

Першае аддзяленне кругласутачнага знаходжання, адкрытае ў вёсцы Высачаны 10 гадоў таму, можа прыняць да 40 пастаяльцаў. Умовы для пажылых людзей у гэтай установе даволі сціплыя, таму з'яўленне новага аб'екта было неабходнай мерай. Пасля таго як будуць завершаны апошнія ўзгадненні і выкананыя фармальнасці, аддзяленне ў Бабінавічах пачне сваю працу.

У аддзяленні кругласутачнага знаходжання могуць жыць самотныя і самотныя непрацаздольныя грамадзяне і інваліды 1-й і 2-й груп, якія маюць патрэбу ў старонняй дапамозе з прычыны частковай страты здольнасці да самаабслугоўвання. 

Абмеркаванне:

  • ро
  • 2014-07-22 14:28:57
Лёзна, Мёры - у Лёзненскім, у Мёрскім
  • editor
  • 2014-07-22 15:52:07
Вы маеце рацыю. Дзякуй за пільнасць :)

Каментаваць