У Львове ультрас "Шахцёра" і "Дынама" правялі марш адзінства (фота, відэа)

Учора вечарам у Львове ультрас данецкага "Шахцёра" і кіеўскага "Дынама" перад матчам за Суперкубак Украіны па футболе правялі марш адзінства.Футбольныя фанаты неслі наперадзе шэсця вялікі банэр "Слава нації", скандавалі патрыятычныя крычалкі і спявалі хіт пра Пуціна, паведамляе news.liga.net.



Львоў. 22 ліпеня 2014 года


Нагадаем, раней ультрас ўсіх украінскіх футбольных клубаў абвясцілі бестэрміновае перамір'е з-за палітычнага крызісу ва Украіне і агрэсіі Расіі.

 

Матч за Суперкубак Украіны "Шахцёр" — "Дынама" завяршыўся з лікам 2:0.

 

Прыносім свае прабачэнні, у роліку прысутнічае ненарматыўная лексіка. Відэа: Lviv Ultras
 

Каментаваць