У Мінскім раёне знайшлі звалку дохлых свіней

У Мінскім раёне 24 сакавіка выявілі звалку дохлых свінняў. Могільнік знаходзіцца ў лясной яме паміж вёскамі Слабада і Дворышча, у 300 метрах ад ракі Удранка і мясаперапрацоўчага комплексу. "Упершыню нам хтосьці паведаміў, што ў лесе ў нас тушы свіней", — паведамілі ў Рогаўскім сельскім Савеце, на тэрыторыі якога выявілі свіней.

Між тым на размешчаным непадалёк сельгаспрадпрыемстве ААТ "Шаршуноў-Агра" распавялі, што паміж вёскамі Слабада і Дворышча знаходзіцца біятэрмічная яма для ўтылізацыі трупаў жывёл, перадае TUT.by.

"Біятэрмічная яма — гэта герметычна закрытая яма, абгароджаная чатырохметровым плотам. Размешчана яна на полі за лесам, за кіламетр ад населенага пункту. Доступу да гэтай ямы няма. Яна закрытая, ні звер, ні чалавек у яе не залезе, яна па перыметры абгароджана і герметычна зачынена. Ніхто туды і не палезе", — адзначыў ветдоктар прадпрыемства Васіль Каранкевіч.

Пры гэтым, паводле яго слоў, ніякіх наступстваў выкідкі трупаў жывёл у лес няма, бо "іх усё роўна з'ядуць дзікія жывёлы і птушкі". "Іншая справа, калі цела заражанае інфекцыйнымі захворваннямі, якіх у нас у раёне, на шчасце, няма. Калі б такое ў нас, не дай Бог, сталася дык, усіх бы свіней ужо выразалі б", — паведаміў спецыяліст.

У сваю чаргу дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду мінсельгасхарча пачаў расследаванне акалічнасцяў здарэння. Супрацоўнікі ведамства ўсталявалі дакладнае месца размяшчэння могільніка, якое ўжо паспелі прыкрыць зямлёй.

Як паведамляў “Тэлеграф, у вёсцы Нязнанава Навагрудскага раёна Гарадзенскай вобласці 16–18 лютага супрацоўнікі ветслужбаў знішчылі ўсё пагалоўе свіней з прыватных гаспадарак грамадзян. Згодна з заявамі Мінсельгасхарча Беларусі і дэпартаменту ветэрынарнага і харчовага кантролю, дадзеныя меры былі прынятыя ў рамках вучэнняў па барацьбе з АЧС. Аднак у Дзяржаўнай ветэрынарнай службе Украіны схільныя лічыць, што гэтыя мерапрыемствы могуць быць звязаныя з "унясеннем афрыканскай чумы ў Беларусь".

Паводле telegraf.by

Каментаваць