У Мінску прэзентаваны грамадскі Інстытут беларускай гісторыі і культуры

29 мая ў Мінску адбылася прэзентацыя грамадскага Інстытута беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК), 28 сакавіка зарэгістраванага ў Латвіі.



29 мая ў Мінску адбылася прэзентацыя грамадскага Інстытута беларускай гісторыі і культуры (ІБГіК), 28 сакавіка зарэгістраванага ў Латвіі.


Як паведаміў дырэктар ІБГіК, магістр эканомікі Віктар Яўмененка, інстытут працуе пад дэвізам “Беларусь перад усім і з’яўляецца недзяржаўнай, непалітычнай і некамерцыйнай арганізацыяй грамадзян, якія аб’ядналіся з мэтай вывучэння і папулярызацыі беларускай гісторыі і культуры сярод айчыннай грамадскасці і дыяспары. Паводле яго слоў, ІБГіК створаны шляхам аб’яднання рэдакцыі, аўтараў дайджэсту публікацый па беларускай гісторыі “Дзяды і актывістаў моладзевага грамадскага аб’яднання “Правы альянс на аснове хрысціянскіх традыцый у развіцці нацыянальнай культуры. Сярод задач інстытута яго дырэктар назваў публікацыю альманаха “Дзяды, манаграфій і зборнікаў артыкулаў даследчыкаў айчыннага мінулага, у тым ліку гісторыкаў і краязнаўцаў, плакатаў і каляндароў, прэзентацыю новых выданняў, арганізацыю лекцый, навучальных курсаў, абмеркаванняў, канферэнцый, семінараў, сустрэч і конкурсаў, падтрымку культурна-гістарычных праектаў і аб’яднанняў, у тым ліку клубаў гістарычнай рэканструкцыі, садзейнічанне навуковым даследаванням у галіне гісторыі і культуры, аднаўленне страчаных помнікаў, стварэнне музеяў і мемарыялаў, а таксама генерацыю новых ідэй.


Як адзначыў Яўмененка, інстытут вядзе працу па сямі напрамках, у тым ліку па выданню кніг з серыі “Невядомая гісторыя, падрыхтоўцы відэакурса лекцый па айчыннай гісторыі, арганізацыі інтэрнэт-сайту inbelhist.org і лекцыйнай дзейнасці ў гарадах Беларусі, стварэнню галерэі фотапартрэтаў сучасных дзеячаў беларускай культуры і рэканструкцыі аблічча старажытных жыхароў Беларусі. Сярод перспектыўных праектаў ён назваў стварэнне Таварыства аматараў айчыннай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага, сістэмы анлайн-канферэнцый з аналізам сацыяльна-эканамічных праблем сучаснай Беларусі, Школы сацыяльна-культуралагічных навук для паслядыпломнай адукацыі грамадзян, фільматэкі навукова-папулярных стужак пра нацыянальную гісторыю і культуру, а таксама сістэмы ўзнагарод за дасягненні ў папулярызацыі мінулага беларусаў.


Паводле слоў навуковага сакратара інстытута, прафесара Анатоля Тараса, у сваёй дзейнасці ІБГіК зыходзіць з ідэі вялікага расійскага фізіёлага, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 1908 года Івана Паўлава пра прызначэнне інтэлігенцыі, якое заключаецца ў тым, каб выхоўваць народ у нацыянальным духу, а не рэвалюцыянізаваць яго. “Акрамя таго, мы зыходзім з думкі, што галоўным фактарам у фармаванні нацыянальнай свядомасці найбольш актыўных прадстаўнікоў грамадства з’яўляецца не беларуская мова, а веданне свайго мінулага, — падкрэсліў Тарас. Паводле ягоных слоў, за апошнія шэсць гадоў на беларускай і рускай мовах выдадзены 26 кніг з серыі “Невядомая гісторыя, а на бліжэйшыя два гады запланавана выдаць яшчэ 24 тамы з гэтай серыі. “Так, праз два тыдні выйдзе мая кніга “1812. Трагедия Беларуси. Паколькі Аляксандр I быў упэўнены, што заходнія губерні Расійскай імперыі давядзецца аддаць французскаму імператару Напалеону, быў прыняты каварны план па спусташэнню гэтых губерняў. Згодна гэтаму плану, меркавалася выграбці ўсіх рэкрутаў з Беларусі, каб яны ваявалі “за царя и Отечество (на самай справе, у рускай палявой арміі з 541 тысячы чалавек больш 200 тысяч складалі выхадцы з Беларусі), выграбці ўсе матэрыяльныя рэсурсы, а Беларусь пераўтварыць у пустыню. І гэты план быў здзейснены, — распавёў Тарас.


Сябра дырэкцыі ІБГіК, аўтар аналітычнага вэб-праекту “Belarus Security Blog Андрусь Паротнікаў адзначыў, што ў другой палове кастрычніка ў Мінску запланаваны круглы стол на тэму “Фармаванне беларускай ідэалогіі: аб’ядноўваючы расколатае, дзе будзе абмяркоўвацца актуальнае пытанне стварэння агульнай ідэйнай базы беларускага грамадства.

Каментаваць