У Мінску прэзентуюцца акрэсцінскія малюнкі

Выстава турэмнай графікі актывіста Руху “За Свабоду Юрася Навіцкага адкрыецца 11 красавіка ў сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3).

Пачатак мерапрыемства — а 16.30. Выстава ладзіцца ў працяг грамадскага трыбуналу "Катавальня Акрэсціна" Каардынацыйнай групы "За волю" пры падтрымцы Руху “За Свабоду, прыхільнікам якога Юрась з’яўляецца ад часоў Плошчы Каліноўскага. Экспазіцыю на сядзібе ПБНФ можна будзе ўбачыць да 25 красавіка.

На выставе Юрася Навіцкага "Код Акрэсціна. Турэмныя малюнкі" прэзентаваныя каляровыя малюнкі, якія ілюструюць жыццё і побыт палітарыштантаў Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў, што на Акрэсціна. Графічныя працы выконваліся аўтарам непасрэдна ў турэмнай камеры. Большасць твораў дасюль нідзе не былі апублікаваныя і выстаўляюцца ўпершыню.

Паводле Руху “За Свабоду

Каментаваць