У маладых дэмакратаў — новы лідар

Новым кіраўніком “Маладых дэмакратаў стаў Алег Корбан. Тры тыдні таму яго вызвалілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Актывіст з’яўляецца адным з абвінавачаных па справе “масавых беспарадкаў 19 снежня.

 



Новым кіраўніком “Маладых дэмакратаў стаў Алег Корбан. Тры тыдні таму яго вызвалілі з СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыездзе. Актывіст з’яўляецца адным з абвінавачаных па справе “масавых беспарадкаў 19 снежня.

У Мінску 29 студзеня прайшла выбарная канферэнцыя “Маладых дэмакратаў — моладзевага крыла Аб’яднанай грамадзянскай партыі. "Мы сёння выбралі каманду. І калі раптам па нейкіх прычынах я не змагу кіраваць арганізацыяй, пасля мяне застаецца каманда, — заявіў Алег Корбан.

Яго намеснікамі сталі актывісты Фёдар Масленнікаў з Мінска і Уладзімір Вуек з Брэста. Быў таксама сфармаваны склад Цэнтральнай рады.

Алег Корбан вучыцца завочна на трэцім курсе Кіеўскага міжнароднага ўніверсітэта. Вывучае псіхалогію і сацыяльна-палітычныя навукі. Праз тыдзень яму спаўняецца 26 гадоў.

“Вельмі важная задача — прыцягнуць новых актывістаў, — распавёў новы лідар пра планы маладых дэмакратаў. Яны маюць намер праводзіць грамадскія і сацыяльныя кампаніі. Сярод іх — “Маладыя маці Беларусі і “Дапамажы дзецям!, скіраваныя на абарону інтарэсаў і дапамогу маладым маці і дзецям з прытулкаў і маламаёмных сем’яў. У міжнародным кірунку моладзь збіраецца ладзіць стасункі і з дыяспарай беларусаў, і са студэнтамі, якія навучаюцца за межамі Беларусі.

“Мы разглядаем варыянт стварэння моладзевай кааліцыі, — адзначыў Алег Корбан, кажучы пра супрацоўніцтва з моладзевымі арганізацыямі Беларусі. Удзельнікі канферэнцыі прынялі таксама рэзалюцыю з патрабаваннем да ўладаў вызваліць палітычных зняволеных.

У Міністэрства юстыцыі будуць пададзеныя дакументы на рэгістрацыю рэспубліканскай моладзевай грамадскай арганізацыі “Маладыя дэмакраты. Паколькі да іх “брэнда, як адзначыла моладзь, Мінюст прыдзіраецца, асабліва калі пра іх узгадваюць СМІ. Як вядома, у гэтым ведамстве вымушаны пільна сачыць за “дзейнасцю ад імя незарэгістраваных арганізацый. “І гэта для іх насамрэч праблемнае пытанне, — зазначыў Алег Корбан. — І каб у нас не было ніякіх пытанняў з Міністэрствам юстыцыі, мы вырашылі зарэгістравацца. Тым больш, будзе крыху іншы статус. Мы будзем менш залежыць ад партыі. Але пры гэтым у нас гэтая ж ідэалогія. Проста мы будзем юрыдычна больш абароненымі.

Як паведаміў лідар “Маладых дэмакратаў, дакументы на рэгістрацыю ў Мінюст плануецца перадаць у бліжэйшы час.

Каментаваць