У Маларыце ўлады забаранілі пікет і пацікавіліся крыніцамі яго фінансавання

Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі, атрымаў адмоўны адказ ад уладаў.



Праваабаронца Уладзімір Малей, які падаваў у Маларыцкі райвыканкам заяву на правядзенне на гэтым тыдні пікета “За сумленныя выбары без Лукашэнкі, атрымаў адмоўны адказ ад уладаў.

У лісце за подпісам намесніка старшыні райвыканкаму Вадзіма Шпетнага гаворыцца, што ў адпаведнасці з Законам “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь не дазваляецца праводзіць падобныя мерапрыемствы бліжэй за 50 метраў ад будынкаў выканаўчых і распарадчых органаў. Між тым, заўважае маларыцкі чыноўнік, пікет планавалася правесці перад будынкам Дома культуры, дзе знаходзяцца аддзел культуры райвыканкама і ЗАГС. Акрамя таго, Вадзім Шпетны са спасылкай на той самы Закон “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь паведамляе, што “ў заяве неабходна указаць крыніцу фінансавання масавага мерапрыемства.

Уладзімір Малей кажа пра абсурднасць падобных патрабаванняў і пярэчыць, што ў згаданым Законе нічога пра гэта не гаворыцца. Праваабаронца мае намер абскардзіць рашэнне райвыканкама пра забарону пікета ў судзе першай інстанцыі.
 
spring96.org

 

Абмеркаванне:

  • Зміцер
  • 2014-10-18 06:45:05
Пра "дзе ёсць сапраўдная свабода" павесялілі. Лявону рэспэ!

Каментаваць