У Мінску дзеці дапамаглі будаваць хоспіс

Больш за 500 дзяцей удзельнічалі ў дабрачынным забегу, каб завяршыць будаўніцтва новага корпусу дзіцячага хоспісу.



У сталічным Парку Перамогі адбыўся дабрачынны дзіцячы забег #velcombegom дзеля збору сродкаў на завяршэнне будаўніцтва новага будынку Беларускага дзіцячага хоспісу (БДХ) у вёсцы Бараўляны (Мінскі раён).

Забег арганізаваны кампаніяй Velcom сумесна з Беларускай федэрацыяй лёгкай атлетыкі пад патранажам “Амбасадара дабра” кампаніі “Velcom”, бронзавай прызёркі чэмпіянату свету 2015 года ў Пекіне па лёгкай атлетыцы ў бегу на 100 з бар’ерамі Аліны Талай.

У забегу стартавалі 505 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 4 да 12 гадоў. Прычым за ўдзел у гэтым забегу кожнага юнага спрынтэра  Velcom пералічыць 150 тысяч рублёў на будаўніцтва новага будынку БДХ.

Аліна Талай адкрыла спаборніцтвы і пазнаёміла дзяцей з элементамі рухомай зарадкі, адмыслова распрацаванай знакамітай бягунняй, а таксама паўдзельнічала ў першым старце для самых  маленьніх спрынцераў.

Пераможцам забегаў на адлегласць ад 50 да 150 метраў Velcom падрыхтаваў кубкі, а для самых маленькіх удзельнікаў — памятныя медалі. Прычым усе ўдзельнікі забегаў здалі на фінішы “sms­кі дапамогі” са сваімі асабістымі пажаданнямі невылечна хворым дзецям. Усе гэтыя паведамленні­ будуць перададзеныя пацыентам БДХ.

Для правядзення забегу ў Парку Перамогі 23 жніўня адчынілася мабільная дзіцячая пляцоўка #velcombegon, якая будзе працаваць ўсе выходныя верасня.

У рамках праекту #velcombegom кожны абанент Velcom да канца году можа накіраваць “эсэмэску дапамогі” з хэштэгам #velcombegon, ці патэлефанаваць на кароткі нумар 2015, тым самым  ахвяраваўшы ў фонд будаўніцтва будынку 10 тысяч рублёў.

За перыяд з 26 жніўня было зроблена больш за 5 тысяч дабрачынных тэлефанаванняў і паведамленняў. Праект #velcombegom рэалізуецца дзеля таго, каб да канца бягучага году тэрмінова сабраць 400 тысяч долараў ЗША для завяршэння будаўніцтва новага корпусу БДХ плошчай 2 тыс.кв. м. і коштам звыш 2 млн даляраў. Комплекс уключае стацыянар на 10 месцаў, капліцу, цэнтр дзённага знаходжання для дзяцей­-інвалідаў, метадычна­-адукацыйны цэнтар і гатэль для пражывання бацькоў.

Новы будынак павінен стаць буйнейшай структурай дзіцячай паліатыўнай дапамогі ў Беларусі, каб палегчыць жыццё хлопчыкаў і дзяўчынак, якія пакутуюць на невылечныя захворванні, забяспечыць ім прыстойную медычную і псіхалагічную дапамогу, а таксама падтрымаць сябраў іх сямей, у комплексе мяркуецца стварыць усе неабходныя ўмовы для таго, каб  дзеці прайшлі спецыяльны курс лячэння, а іхнія бацькі змаглі атрымаць часовую перадышку і троху адпачыць. Вось чаму ў новым будынку прадугледжаны шэраг асаблівасцяў. Размова ідзе пра наступнае: у кожнай з 10 палат плошчай 20 кв.м., вокны якіх выходзяць выключна на сонечны бок, будзе пражываць толькі адно дзіця; архітэктары адмовіліся ад калідорнай сістэмы памяшканняў; замест пакояў  для гульні будуць гульнявыя зоны; на кожныя дзве палаты прадугледжаны асобны санітарны вузел; для ляжачых пацыентаў запланаваныя спецыяльныя ліфты і столевыя пад’ёмнікі; комплекс будзе забяспечаны ўсім неабходным сучасным медычным абсталяваннем.

Фота аўтара

Каментаваць