У Мінску невядомыя стралялі па людзях на прыпынку грамадскага транспарта

Удзень 22 чэрвеня ў Мінску на прыпынку каля метро «Партызанская» адбылося надзвычайнае здарэнне: невядомыя з машыны, якая праязджала міма,  адкрылі агонь па людзях. Машына схавалася з месца злачынства, медыкі шпіталізавалі траіх параненых. Мяркуецца, што па людзях стралялі з пнеўматыкі.



Як паведаміў тэлеканал АНТ, невядомыя мужчыны на цёмным аўтамабілі абстралялі прыпынак. Машына цёмнага колеру, на якой ехалі злачынцы, накіроўвалася да выезду з горада. Пасля стрэлаў кіроўца аўто праскочыў на чырвонае святло і схаваўся. Сведкі выклікалі хуткую дапамогу.

 
«Усё адбылося каля станцыі метро «Партызанская». Невядомыя стралялі з машыны цёмнага колеру, якая выязджала з горада. Пасля стрэлаў кіроўца праехаў на чырвоны сігнал святлафора і схаваўся з месца здарэння. Пацярпелых трое, усе яны шпіталяваны. Найбольш сур'ёзна паранена дзяўчына куля трапіла ёй у шыю ці шчаку», паведамляе тэлеканал, са спасылкай на прадстаўнікоў міліцыі і сведак.

 
Міліцыя пакуль не высоўвае версій таго, што здарылася, і просіць адгукнуцца ўсіх сведак. На дадзены момант невядома нават, якой маркі была машына. Паведамляецца толькі, што стрэлы рабіліся з задняга сядзення аўтамабіля.
 
 
Гэта ўжо не першы выпадак страляліны з пнеўматыкі на прыпынку грамадскага транспарта.
 
 
У лютым бягучага года нецвярозы мінчук стрэліў у бок маладога чалавека, які зрабіў яму заўвагу за нецэнзурную лаянку. Потым пагражаў дзяўчыне, якая таксама знаходзілася на прыпынку.

Летась міліцыя на прыпынку грамадскага транспарту затрымала 25-гадовага мінчука той пагражаў пісталетам пажылому мужчыну. Як пазней распавялі сведкі таго, што адбылося, малады чалавек працяглы час страляў з пнеўматыкі ў паветра. Калі яму гэта надакучыла, пачаў страляць ў аўтамабілі на праезнай частцы. А потым, зламыснік раптоўна накінуўся на пажылога мужчыну, які мірна чакаў тралейбуса.

Абмеркаванне:

  • Тутэйшы
  • 2013-06-23 14:32:19
Руссо турысто, хутчэй за ўсё. Пасля няўдалага адпачынку ў казіно.
  • Мікола Дзяцюк
  • 2013-06-23 16:00:38
Міліцыя затрымала падазраваных, усе - беларусы.

Каментаваць