У Мінску памянулі ахвяраў сталінскага тэрору (фотарэпартаж)

29 кастрычніка больш за два дзясяткі актывістаў наведалі месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій: Кальварыйскія могілкі, раён Ракаўскага рынку (былая вёска Цівалі), Лошыцкае ўрочышча, крыж ля вёскі Благоўшчына, магілу Янкі Купалы на вайсковых могілках, крыж у парку Чалюскінцаў, Курапаты…



Паўсюль пахаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

У мерапрыемствах, арганізаваных рухам салідарнасці "Разам", прымалі ўдзел  Вячаслаў Сіўчык, Алесь Макаеў ды іншыя актывісты, а таксама на розных этапах да марафону памяці далучыліся паэты Сяргей Законнікаў і Міхась Скобла, літаратар Уладзімір Халіп, палітык Мікола Статкевіч, скульптар Генік Лойка, бард Зміцер Захарэвіч.

На месцах масавых пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій выступалі з прамовамі вядомыя людзі, прысутныя ўскладалі кветкі і запальвалі знічы, ушаноўвалі бязвінна загінулых хвілінай маўчання і разам, пад бел-чырвона-белым сцягам Ніны Багінскай, чыталі малітву "Магутны Божа".

Каментаваць