У Мінску з'явіліся плакаты Усевалада Ігнатоўскага

У Мінску актывісты грамадскага аб'яднання «Альтэрнатыва» расклеілі плакаты прысвечаныя беларускаму дзеячу культуры і навукі Усеваладу Ігнатоўскаму.



«Распаўсюд плакатаў быў прымеркаваны да 134-й гадавіны з дня нараджэння Усевалада Макаравіча Ігнатоўскага — грамадска-палітычнага і культурнага дзеяча, гісторыка, першага прэзідэнта Акадэміі навук БССР, стваральніка Інстытута беларускай культуры. З дапамогай такіх плакатаў, мы хочам нагадаць грамадзянам пра выдатных асобаў нашай дзяржавы, данесці да нашага грамадства важныя старонкі гісторыі. Спадзяемся, гэта хоць неяк паўплывае на фарміраванне нацыянальнай памяці нашага народа», — каментуе лідар «Альтэрнатывы» Алег Корбан.

Усевалад Ігнатоўскі сыграў важную ролю ў правядзенні беларусізацыі ў 20-х гадах мінулага стагоддзя. У 1931 годзе стаў ахвярай сталінскіх рэпрэсій: быў выключаны з партыі, зняты з усіх пасадаў. 4 лютага яго знайшлі забітым у сваім доме. У 1937 годзе рэпрэсавалі яго сям'ю, двое дзяцей былі расстраляныя.

Каментаваць