У Мінску знайшлі бамбасховішча падчас будаўніцтва метро

У Мінску падчас будаўніцтва трэцяй лініі метро знайшлі бамбасховішча.



Гэта адбылося калі будаўнікі пракладалі камунікацыйныя сеткі каля дома нумар 51 на вуліцы Сенніцкай, паведамляе агентства "Мінск-Навіны".
 
Калі з’явілася гэтае бамбасховішча, невядома, але журналісты знайшлі паветраны фільтр 1958 года. У памяшканні пад зямлёй ёсць туалет і падведзеныя вада і каналізацыя.
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць