У Нью-Ёрку паказалі "Беларускую мару"

Мастацкі фонд Элізабэт (Elizabeth Foundation for the Arts) у Нью-Ёрку арганізаваў прэм'еру дакументальнага фільма расійскай тэлежурналісткі Кацярыны Кабальчыч "Беларуская мара", паведамляе карэспандэнт РИА "Новости".

Стужка прысвечаная выбарам прэзідэнта 2010 года і наступным падзеям - выступы апазіцыі, уключна з народжанымі ў сацыяльных сетках акцыямі маўклівых апладысментаў, і сілавым разгонам пратэстоўцаў.

Палітычная атмасфера ў Беларусі паказаная ў пераламленні жыцця канкрэтнага чалавека, па сутнасці - усяго маладога пакалення, што вырасла пры кіраванні Аляксандра Лукашэнкі, які кіруе краінай 18 гадоў.

Да гэтага пакалення належыць і сама мінчанка Каця Кібальчыч, рэпарцёр Першага расійскага канала і лаўрэат нацыянальнай прэміі Тэффі за асвятленне Беларускай выбарнай кампаніі на Першым канале. Магчыма, таму і праца атрымалася вельмі асабістай, эмацыйнай.

Прадстаўніком Беларусі на паказе фільма ў Нью-Ёрку выступіў удзельнік пратэстных акцый апошніх гадоў прадпрымальнік Алег Рахоўскі. Як і абагульнены герой фільма, ён з тысячамі грамадзян у ноч выбараў быў на плошчы Незалежнасці ў снежні 2010 года і за хвіліны да сілавога разгону шчыра верыў, што дэмакратыя перамагла. Ён прайшоў праз арышты і нары, яго бізнес правяраюць бесперапынна, жонка страціла працу, сына, які дапамагаў разносіць улёткі, "папрасілі" з прэстыжнай дзяржаўнай гімназіі. Такі быў аповед Рахоўскага ў Нью-Ёрку.

"Пакуль я ў Амерыцы, дома ў Мінску ўжо атрымаў чатыры позвы ў КДБ. Мы не хочам гвалту, проста выходзім на вуліцу - тупаем і пляскаем, і верым, што наступіць час, калі прыхільнікаў пераўтварэнняў больш не будуць выштурхоўваць з нашай краіны", - сказаў Рахоўскі.

Паводле РИА "Новости"

Каментаваць