У Наваполацку настаўнікаў абавязалі даносіць на сваіх вучняў

Міліцыя горада Наваполацку (Віцебская вобласць) абавязала школьных настаўнікаў выяўляць навучэнцаў, якія ўваходзяць у "нефармальныя моладзевыя групы, у тым ліку агрэсіўнай накіраванасці" (эма, готы, антыфа), і паведамляць пра гэта ў інспекцыю па справах непаўналетніх Наваполацкага ГАУС. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, што патрапіў у распараджэнне грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!".

"Для гэтага здзейсніць аналіз ладу жыцця, захапленняў, схільнасцяў кожнага вучня, звяртаючы ўвагу на знешні выгляд (прычоска, адзенне, аксэсуары), наяўнасць атрыбутыкі (стужачкі, значкі і інш.), нетрадыцыйныя прывітанні, выказванні, схільнасць да малявання на сценах, на партах, у сшытках і да т.п.", — гаворыцца ў дакуменце.

Асаблівая ўвага міліцыя заклікае звярнуць на "выяўленне асоб, якія падзяляюць "скінхэдаўскія" погляды, якія лічаць сябе скінхэдамі, а таксама футбольных фанатаў і фанатаў розных музычных кірункаў (панкі, рэперы, металісты і інш)". "Пры правядзенні гэтай работы выключыць фармальны падыход", — адзначаюць аўтары дакумента.

У Ваўкавыску міліцыя абвясціла "паляванне" на цыганаў

Між тым міліцыя Ваўкавыску (Гродзенская вобласць) у сувязі з пачашчэннем выпадкаў "крадзяжоў, махлярстваў, рабаванняў, разбойных нападаў, што здзяйсняюцца асобамі цыганскай нацыянальнасці", абвясціла "паляванне" на цыганоў, перадае "Беларускі партызан".

"Пры сустрэчы з цыганамі па магчымасці запомніце іх прыкметы, нумар аўтамабіля, на якім яны перасоўваюцца, і паведаміце аб гэтым у міліцыю па тэлефоне 102", — гаворыцца ў паведамленні ААПП АУС Ваўкавыскага райвыканкама.

Як паведамляў “Тэлеграф, паслядоўнікі субкультуры эма ў Іраку гінуць ад рук баявікоў з ультракансерватыўных шыіцкіх рухаў. Па дадзеных праваабарончых арганізацый, за апошні месяц каля 58 маладых людзей былі збітыя да смерці або застрэлены.

Паводле telegraf.by
 
Каментаваць