У Нью-Ёрку пачанае працу саміт ААН па праблемах змены клімату

Сусветныя лідары сёння сабраліся на саміт ААН па праблемах змены клімату. Як паведамляе Бі-бі-сі, мэта сустрэчы ў Нью-Ёрку — заахвоціць дзяржавы-чальцы ААН да падпісання новага ўсёабдымнага пагаднення аб клімаце ў ходзе перамоваў у Парыжы ў наступным годзе.



Акцыя ў Нью-Ёрку


"Змена клімату гэта вызначальная праблема нашага часу. Зараз прыйшоў час дзейнічаць!", — заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун напярэдадні саміту.

 

Генеральны сакратар ААН абмяркуе гэтую праблему з 125 кіраўнікамі дзяржаў і ўрадаў.

На саміце чакаецца аб'яўленне пра запуск шэрагу новых экалагічных ініцыятыў. Сярод іх стварэнне альянсу гарадоўлідараў у галіне кліматычнага фінансавання (з мэтай стымуляваць дзяржаўна-прыватныя інвестыцыі ў нізкавугляроднай развіццё інфраструктуры). Акрамя таго, па выніках саміту павінна быць прынятая Нью-ёркская дэкларацыя па лясах, мэтай якой стане падтрымка мер для зніжэння вырубкі лясоў у свеце. Чакаецца і шэраг дамоўленасцяў у галіне развіцця аднаўляльнай энергетыкі, запуск праграмы Сусветнага банка па развіцці вугляродных рынкаў у свеце, заявы краін аб папаўненні кліматычных і зялёных фондаў, створаных пад эгідай ААН.

Дарэчы, сёння а 19.00 у у Маскве ля помніка Высоцкаму экалагічныя актывісты з ініцыятыўных груп Масквы і Падмаскоўя збяруцца на санкцыянаваную акцыю, каб перадаць свае наказы расійскай дэлегацыі, якая ўдзельнічае ў саміце.

Беларускія эколагі, у тым ліку Беларуская партыя Зялёныя правялі акцыю 21 верасня а 13.00 на Кастрычніцкай плошчы Мінска сабралася каля дзясятка актывістаў, якія абазначылі сваё дачыненне да глабальнай акцыі элементамі адзення зялёнага колеру і зялёнымі паветранымі шарамі.

Прыкладна праз 15 хвілін да прысутных падышлі двое супрацоўнікаў міліцыі і параілі актывістам «ісці ратаваць планету куды-небудзь у парк».

Прыкладна яшчэ праз 10 хвілін удзельнікі акцыі з транспарантамі пра важнасць кліматычных праблем прайшлі вакол Кастрычніцкай плошчы і разышліся.

Каментуючы БелаПАН гэтую акцыю, намеснік старшыні Беларускай партыі «Зялёныя» Дзмітрый Кучук адзначыў: «І гэта някепска, улічваючы, што акцыя была несанкцыянаваная ўладамі». Ён звярнуў увагу на тое, што прадстаўнікі Беларусі будуць удзельнічаць у нью-ёркскім саміце па пытаннях клімату. Далучэнне беларусаў да глабальнага «Народнага кліматычнага маршу» дасць зразумець, што беларуская грамадскасць праяўляе цікавасць да кліматычных праблемах, сказаў Дзмітрый Кучук.

Каментаваць