У інтэрнэце ідзе збор подпісаў за захаванне жыцця Канавалаву і Кавалёву

У сеціве распачалася кампанія па збору подпісаў пад петыцыяй, у якой заклікаецца не выносіць смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая ў Мінску 11 красавіка 2011 года. Ужо за першыя дванаццаць гадзін пад петыцыяй падпісаліся больш за тысячу чалавек.

http://www.thepetitionsite.com/1/15-days-left-to-save-lives-of-2-young-men-that-are-going-to-be-executed

У сеціве распачалася кампанія па збору подпісаў пад петыцыяй, у якой заклікаецца не выносіць смяротнага прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні тэракту на станцыі метро “Кастрычніцкая ў Мінску 11 красавіка 2011 года. Ужо за першыя дванаццаць гадзін пад петыцыяй падпісаліся больш за тысячу чалавек.

http://www.thepetitionsite.com/1/15-days-left-to-save-lives-of-2-young-men-that-are-going-to-be-executed/

Пакарання Канавалава і Кавалёва смерцю запатрабаваў пракурор Аляксей Стук. Многія з падпісантаў лічаць, што судовае следства не змагло са стопрацэнтнай упэўненасцю давесці, што менавіта гэтыя дваццаціпяцігадовыя хлопцы з Віцебска здзейснілі выбух у метро ды шэраг іншых інкрымінаваных ім злачынстваў як у сталіцы, так і ў абласным цэнтры. Некаторыя з тых, хто заклікае не караць Кавалёва і Канавалава расстрэлам, увогуле рашуча выступаюць супраць смяротнага пакарання як такога.

Варта адзначыць, што ў вінаватасць абвінавачаных не вераць і некаторыя пацярпелыя ад выбуху ў метро. Гэта было прадэманстравана ў апошнія два дні судовага працэсу над так званымі “тэрарыстамі. 

Нагадаем, што з тае прычыны, што ў Беларусі дагэтуль прымяняецца смяротнае пакаранне, наша краіна ёсць адзінай дзяржавай на кантыненце, якая не з’яўляецца членам Савета Еўропы.
 

Каментаваць