У Пінску на 68 годзе жыцця памёр краязнаўца, фатограф Аляксей Дуброўскі

Аляксей — аўтар некалькіх сотняў артыкулаў, прысвечаных праблемам экалогіі і гісторыі, якія рэгулярна з’яўляліся ў беларускім і замежным друку. Ягоныя фотаздымкі ўваходзяць у найлепшыя зборнікі пра Палессе.

Ён працяглы час працаваў інжынерам у Пінскім праектным інстытуце меліярацыі, навуковым аддзеле парку “Белавежская пушча. Асудзіў меліярацыю Палесся, выступіў з крытыкай у друку на гэтую тэму. У часы перабудовы падтрымаў Беларускі Народны Фронт “Адраджэнне, з 1990 па 1999 гады быў дэпутатам Пінскага гарсавета.

У 2006 годзе Аляксей Дуброўскі апублікаваў у розных выданнях 125 артыкулаў на тэмы экалогіі, краязнаўства, турызму, за што атрымаў узнагароду Беларускай асацыяцыі журналістаў. У 2007 годзе выкрыў акт вандалізму, учынены камунальнымі службамі на Пінскіх старажытных могілках.

Памёр краязнаўца ад інфаркту за тыдзень да дня нараджэння. Пахаванне адбылося ў Пінску 28 снежня.

Паводле сайта “Віртуальны Брэст

Каментаваць