У падтрымку Шапуцькі

Нямецкая праваабарончая арганізацыя Libereco — Partnership for Human Rights праводзіць акцыю ў падтрымку адлічанай з БДУ Таццяны Шапуцькі.

Праваабаронцы распаўсюдзілі заяву, у якой прапанавалі накіроўваць на імя рэктара БДУ Сяргея Абламейкі і міністра адукацыі Беларусі Аляксандра Радзькова заклікі аднавіць на вучобе Шапуцьку.

Нагадаем, прэс-сакратар «Маладога фронту» (зарэгістраваны ў Чэхіі) Таццяна Шапуцька вучылася на юрыдычным факультэце БДУ па спецыяльнасці «Паліталогія». Прычынай адлічэння стаў яе ўдзел у Форуме грамадзянскай супольнасці праграмы «Усходняе партнёрства» ў Бруселі 16–17 лістапада без дазволу дэканата. Пра магчымасць адлічэння стала вядома ў першы дзень форуму. 3 снежня Шапуцька была адлічана з БДУ.

Пытанне наконт выключэння дзяўчыны з ВНУ ўзнімалася на сустрэчы прадстаўнікоў ЕС і беларускіх уладаў. Кіраўнік МЗС Швецыі, якая старшынствуе ў Еўрасаюзе, — Карл Більд заявіў, што будзе «абсалютна не прымальна», калі адлічэнне з БДУ адбылося з-за ўдзелу Шапуцькі ў Форуме грамадзянскай супольнасці.

Паводле БелаПАН

Каментаваць