У Палату прадстаўнікоў унесеныя папраўкі ў закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах

Мінск, 25 мая. У Палату прадстаўнікоў унесены папраўкі ў закон "Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах". Гэтая інфармацыя размешчана на сайце ніжняй палаты беларускага парламента.

У параўнанні з законам, прынятым у 2000 годзе, у дакуменце (яго праект размешчаны на сайце pravo.by) значна пашыраецца раздзел, які рэгламентуе правядзенне мясцовых сходаў. Колькасць артыкулаў у ім пашырана з чатырох да адзінаццаці.

У прыватнасці, дабаўлены артыкулы "спыненне мясцовага сходу", "асобы, адказныя за падрыхтоўку і правядзенне мясцовага сходу, члены ініцыятыўнай групы" і іншыя.

Таксама ў законапраекце ёсць новы раздзел "Адказнасць за парушэнне заканадаўства аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах".

Неабходна адзначыць, што апазіцыйны палітык Віктар Івашкевіч з'яўляўся ініцыятарам правядзення мерапрыемстваў у форме мясцовых сходаў. Так, акцыі "Народны сход" прайшлі 8 кастрычніка і 12 лістапада. У кастрычніку акцыя адбылася прыкладна ў дзесяці гарадах Беларусі, у лістападзе — толькі ў трох.

Улады не згадзіліся з довадамі ініцыятараў акцыі аб тым, што "Народныя сходы" трапляюць пад закон аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах. Сустаршыняў аргкамітэта — Віктара Івашкевіча і Генадзя Фядыніча — Генпракуратура папярэдзіла аб незаконнасці правядзення акцыі.

Восенню 2011 года парламент Беларусі прыняў папраўкі ў закон "Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь", якія ўскладнілі парадак іх правядзення.

Сяргей Каралевіч, БелаПАН

Каментаваць