У Піцеры прадаецца шакалад з мапаю Расіі, якая ўключае ў сябе Беларусь (фота)

Акрамя Беларусі, мастак, што маляваў абгортку, да "перспектыўных" расійскіх тэрыторый залічыў Аляску і Фінляндыю.



Чытач фінскай газеты Ilta-Sanomatt распавёў, што быў вельмі здзіўлены, калі тыдзень таму ў адной з кніжных крам на Неўскім праспекце Санкт-Пецярбурга ўбачыў незвычайную шакаладку.
 
 
На абгортцы пліткі шакаладу напісана «Карта Расіі 2015», дзе адлюстраваныя цяперашнія межы Расіі і «перспектыўныя» тэрыторыі. Чырвонымі «перспектыўнымі» рыскамі зафарбаваная Фінляндыя, а таксама іншыя краіны Еўропы і Азія.
 
 
«Там было шмат розных відаў падарункавага шакаладу, але ўсе астатнія былі традыцыйнымі», — распавядае чытач. 
 
 
На шакаладцы ёсць таксама папярэджанне-прабачэнне ад вытворцы, якое фінскі пакупнік, калі ён не валодае расейскай, не змог бы прачытаць: агаворваецца, што выява на малюнку з'яўляецца мастацкай, а кампанія-вытворца паважае нацыянальныя пачуцці ўсіх грамадзян і не імкнецца іх абразіць.
 
 
Шакаладкі з картай выпускае кампанія «ShokoBox». У офісе фірмы патлумачылі, што карту маляваў адзін з удзельнікаў конкурсу дызайнераў. Імя яго не паведамляецца.
 
 
Паводле "Нашай Нівы"

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-10-26 15:20:04
"Камунарцы" і "Спартаку" трэба задумацца... І выпусціць шакалад з Беларуссю ў яе этнаграфічных межах.

Каментаваць