У Польшчы судзяць за палітпрызыў апазіцыі 1982 года

Акруговы вайсковы суд у Польшчы разглядае справу супраць аўтараў аперацыі «Восень–82», у часе якой у 1982 годзе правялі прызыў у войска апазіцыянераў і актывістаў прафсаюзу «Салідарнасць».

Як піша газета “Rzeczpospolita, перад судом паўсталі тры адстаўныя генералы, адказныя за парушэнні закону і правоў чалавека падчас гвалтоўнага прызыву апазіцыянераў.

Пракурор Мечыслаў Гура паведаміў газеце, што ў другой палове 1982 года ўлады ПНР вырашылі спыніць практыку інтэрнавання апазіцыянераў і прыдумалі новую форму іх ізаляцыі — забіралі ў войска.

Такая форма ціску была таксама незаконная, але для польскага грамадства і міжнароднай грамадскай думкі гэта было менш відавочнае парушэнне.

Паводле пракурора Гуры, такі спосаб масавага прызыву ў войска актывістаў апазіцыі трэба прызнаць інтэрнаваннем небяспечных для ўлады асобаў паводле палітычных матываў.

Падчас той кампаніі ў войска трапіла 1500 апазіцыянераў, якіх узялі на «тэрміновыя вайсковыя вучэнні».

Іх згрупавалі на палігонах, жылі яны ў намётах, іх прымушалі рыць і засыпаць акопы, выконваць іншую цяжкую фізічную працу. Ім пагражалі, што не вернуцца дадому, не пабачаць болей сем’яў, запалохвалі і абражалі.

Улады хацелі такім чынам зламаць сваіх праціўнікаў фізічна і маральна.

Цяпер гэта разглядаецца як злачынства часоў камунізму. Следства ўжо дапытала па гэтай справе генералаў Войцеха Ярузэльскага і Чэслава Кішчака.

Палітычны прызыў выкарыстоўваюць цяпер супраць маладых апазіцыянераў і беларускія ўлады, якія прымушаюць служыць у войску адлічаных за палітыку студэнтаў. Пры гэтым ваенкаматы закрываюць вочы на стан іхняга здароўя.

У маі гэтага года ў войска забралі актывіста «Маладога фронту» Міхаіла Мускага. У 2009–2010 гадах гвалтоўна былі прызваныя ў войска Зміцер Хведарук, Іван Шыла і Франак Вячорка. Пазней Івана Шылу і Франка Вячорку камісавалі паводле стану здароўя.

Паводле Радыё Свабода

Каментаваць