У працоўных будзе партыя

Устаноўчы з’езд Беларускай партыі працоўных пройдзе не пазней за 26 сакавіка, паведаміў старшыня аргкамітэта Аляксандр Бухвостаў.

Паводле яго слоў, ужо ў сярэдзіне лютага ў 12 рэгіёнах краіны пройдуць сходы па вылучэнні дэлегатаў на з’езд.

Бухвостаў паведаміў, што аргкамітэт не мае намеру падаваць заяўкі на правядзенне ўстаноўчага з’езда ў арганізацыі, што мае буйныя памяшканні. “Дэлегаванасць на з’езд у нас будзе не вельмі вялікая — каля 70 чалавек. Таму мы і без дзяржструктур разлічваем знайсці неабходнае памяшканне, — сказаў ён.

Беларуская партыя працоўных будзе створана на аснове ліквідаванай у 2004 годзе Беларускай партыі працы. “Аргкамітэт па стварэнні партыі быў створаны яшчэ ў 2005 годзе, — паведаміў Бухвостаў. — Доўгі час мы з-за розных прычын не былі гатовыя правесці ўстаноўчы з’езд. Аднак сітуацыя змянілася з прыходам новых маладых актывістаў, якія хочуць працаваць у рамках афіцыйнай арганізацыі.

Каментаваць