У праваабаронцы на мяжы адабралі ноўтбук

У ноч на нядзелю, 12 лютага, вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, дзе ў яго быў шэраг важных сустрэч. Нечакана ў тры гадзіны ночы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі быў праведзены персанальны дагляд, у выніку якога ў праваабаронцы сканфіскавалі ягоны ноўтбук.

Як распавёў Андрэй “Новаму часу, напачатку ўсё адбывалася як звычайна – мытнікі дагледзелі рэчы пасажыраў, памежнікі праверылі пашпарты.

У ноч на нядзелю, 12 лютага, вядомы беларускі праваабаронца, кіраўнік Інфармацыйна-асветніцкай установы “Платформа Андрэй Бандарэнка вяртаўся ў Беларусь з Польшчы, дзе ў яго быў шэраг важных сустрэч. Нечакана ў тры гадзіны ночы ў дачыненні да Андрэя Бандарэнкі быў праведзены персанальны дагляд, у выніку якога ў праваабаронцы сканфіскавалі ягоны ноўтбук.

Як распавёў Андрэй “Новаму часу, напачатку ўсё адбывалася як звычайна – мытнікі дагледзелі рэчы пасажыраў, памежнікі праверылі пашпарты.

— Хвілінаў праз пятнаццаць-дваццаць я пачаў укладвацца спаць, калі прыбеглі два мытнікі і прапанавалі мне прайсці з імі ў мытную залу для дагляду. Я паспрабаваў высветліць, з чым гэта звязана, але мне адказалі: трэба, і ўсё. Калі мы прыбылі ў гэтую залу, у размове з мытнікамі, якія, дарэчы, паводзілі сябе вельмі культурна і прыстойна, я зразумеў, што гэта не іхняя ініцыятыва, але, як выказаліся самі мытнікі, яны проста выконваюць тое, што ад іх патрабуе дзяржава. Пасля гэтага мяне дагледзелі, але было відавочна, што яны не цікавяцца нічым іншым апроч носьбітаў інфармацыі. Шукалі флэшку, шукалі кампутар – усё, дзе магла б захоўвацца інфармацыя. Пасля гэтага мне сказалі, што мой кампутар павінен быць адабраны, паколькі, па словах начальніка мытні, у ім можа быць інфармацыя, якая нясе пагрозу палітычнай і эканамічнай стабільнасці краіны. Склалі пратакол, і на гэтым усё.
 
—  Ці патлумачылі Вам, калі вернуць кампутар і што з ім будуць рабіць?     

—  Мне сказалі, што кампутар будзе накіраваны на экспертызу, і ўжо пасля гэтай экспертызы мне яго вернуць. Калі гэта можа быць, яны не ведаюць, мне трэба будзе тэлефанаваць ім у панядзелак і ўдакладняць, калі, магчыма, завершыцца гэтая экспертыза. Я запытаўся, хто канкрэтна панясе ўсе выдаткі за той час, што я буду без кампутара, а таксама выдаткі за тое, каб забраць гэты кампутар з Брэста. На гэта мне адказалі, што яны толькі выконваюць тое, што ім было загадана.

— А хто будзе праводзіць гэтую экспертызу вашага ноўтбука?

—  Гэта таксама незразумела. Трэба сказаць, што ў мяне не было магчымасці пратэставаць і абскарджваць такія дзеянні, бо было тры гадзіны ночы. Пакуль складаліся ўсе гэтыя пратаколы, у тым ліку пратакол выняцця кампутара, мытнікі мне сказалі, каб я не трымаў на іх злосці, маўляў, мы такія ж людзі, мы проста выконваем тое, што нам сказалі.

—  Чаму, на вашу думку, адбываюцца падобныя рэчы на нашай мяжы?

—  Дзяржава, улада баіцца тых людзей, якія свабодна думаюць, свабодна разважаюць, свабодна ездзяць. У мяне была дзелавая паездка ў Варшаву, дзе было некалькі вельмі вялікіх сустрэч. Магчыма, такія дзеянні ў дачыненні да мяне звязаны з тымі людзьмі, з якімі я сустракаўся. Складана сказаць, але я мяркую, што ўсе тыя, хто можа думаць, уяўляюць пагрозу для ўлады гэтай краіны. 

Каментаваць