У праваслаўных вернікаў Вялікая субота

Сёння ў праваслаўнай Царкве Вялікая субота – дзень роздуму і цішыні. У часе Літургіі змяняюцца з цёмных на светлыя ўсе рызы, святарскае адзенне ды інтэр’ер храма.

У беластоцкім саборы Святога Мікалая з 10.00 да 20.00 гадзіны вернікі могуць прыносіць прадукты для асвячэння пасхі – кошыкі асноўных прадуктаў, якія будуць спажываныя ў першы дзень Вялікадня непасрэдна пасля вяртання з царквы. Кожны год у Вялікую суботу ў храме Уваскрасення Хрыстовага ў Ерусаліме адбываецца цуд святога агня. Кажа архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў.

– На самым пачатку колер агня іншы, лампадкі самыя загараюцца, агонь пераскоквае з лампадкі на лампадку. Кожны год бывае інакш. Часам лампадка загарыцца на гробе, часам кажуць, што агонь як бы поўзае па каменнай пліце на гробе, часам свечкі загакраюцца. Бывае па-рознаму.

Святы агонь з Ерусаліма самалётам перавозіцца ў розныя краіны, у тым ліку ў Расію, Балгарыю, Румынію, Грэцыю і Польшчу. На Падляшшы святы агонь з’явіцца да поўначы. У царквах прагучаць тады званы і пачнуцца святочныя набажэнствы, якія будуць адпраўляцца да пятай, а нават і шостай гадзіны раніцы.

Анна Шайкоўская, Радыё Рацыя.

Каментаваць