У раёне гродзенскага заапарку можа з’явіцца новы квартал

Вуліцу Астроўскага ў Гродна могуць працягнуць да заапарку і пусціць па новым участку тралейбусы, а нежылую тэрыторыю ў раёне вайсковага шпіталю ператварыць у прэстыжны мікрараён.

Пра перспектывы развіцця і будучай рэканструкцыі квартала паміж вуліцамі Дзяржынскага, 17 Верасня, Каханоўскага і Церашковай распавёў галоўны архітэктар праектнага інстытута “Гроднаграмадзянпраект Аляксандр Тараненка.

Зараз гэтая тэрыторыя ў цэнтры горада выкарыстоўваецца неэфектыўна. Тут размяшчаецца база УЖРЭП Ленінскага раёна, прадпрыемствы, гаражная забудова…

Паводле новага генплану, некаторыя прадпрыемствы могуць вынесці за горад, будынкі ААТ “Гродноторгмаш перапрафіляваць пад аб’екты грамадскага прызначэння. На свабоднай тэрыторыі размясціць скверы і жылыя дамы.

Паводле сайта "Твой стыль"

Каментаваць