У Рэчыцы затрыманы сябра БХД Кастусь Змушка

20 лістапада прыкладна ў 19.30 у Рэчыцы побач з домам быў затрыманы сябар БХД Кастусь Змушка.

Пра гэта прэс-службе БХД паведаміў яго старэйшы брат, рэчыцкі каардынатар БХД Аляксей Змушка: “Кастуся затрымалі разам з нашым сярэднім братам Паўлам каля хаты, — распавёў Аляксей. — Затрымлівалі даішнікі, адзін з іх прадставіўся як намеснік начальніка рэчыцкага ДАІ А.Н. Князеў. Цяпер іх завезлі ў лякарню для медыцынскага агляду. Максімум, што ім могуць прад'явіць, — гэта адсутнасць флікера. Але яны ішлі па асветленай вуліцы.

Як лічыць Аляксей Змушка, брата маглі затрымаць як арганізатара ўстаноўчага сходу БХД у Рэчыцы, якім цяпер актыўна займаецца Кастусь.

Нагадаем, цяпер для падрыхтоўкі да 4-га ўстаноўчага з'езду БХД па ўсёй краіне праходзяць сходы мясцовых аргкамітэтаў партыі.

Паводле сайту «Сильные новости»

Каментаваць