Ля Славянску ранены французскі журналіст і загінуў італьянскі (абноўлена)

У Славянску паранены французскі журналіст Вільям Ружэлон. Ён атрымаў раненне ў нагу і знаходзіцца ў шпіталі. Пра гэта паведаміў наш журналіст Зміцер Галко, які знаходзіцца ў Данецку.

 



Ілюстрацыйнае фота


З Вільямам атрымалася пагутарыць па тэлефоне, але праз некалькі секунд ён закрычаў "Не! Не!" і сувязь з ім перарвалася. Зараз калегі спрабуюць з ім звязацца і высветліць яго лёс. Падобна, што ў Вільяма, як мінімум адабралі тэлефон.

З Вільямам пабачыўся італьянскі журналіст Ларэнца, які і паведаміў, што француз у Цэнтральным шпіталі Славянска і паранены ў нагу.

А вось іншы італьянскі журналіст Эндзі Рачэлі загінуў. Гэта пацвердзіў Вільям. Высветлілася, што журналісты рухаліся ў Славянск з боку Андрэеўкі ўслед за сепаратыстамі і на нейкім полі папалі пад абстрэл. На гэтым полі Эндзі і застаўся... Нават калі ён быў толькі паранены, наўрад ці выжыў...

І Вільям і Эндзі — журналісты невялікіх выданняў, якія не могуць сабе даволіць поўную экіпіроўку журналістаў, што працуюць у гарачых кропках. У іх не было ні бронікамізэлек, ні касак, але яны палезлі ў самае пекла.

Выказваем свае спачуванні сваякам Эндзі Рачэлі. І жадаем хуткага выздараўлення Вільяму Ружэлону.

Каментаваць