У Слоніме забаранілі пікет супраць АЭС, пададзена заяўка на другі — да гадавіны Чарнобылю

Слонімскі райвыканкам не дазволіў сябрам дэмакратычнага згуртавання гораду праводзіць пікет супраць будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, матывуючы гэта тым, што няправільна была напісана заяўка. Пікет планавалася правесці 26 красавіка.

Пасля такога адказу сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма падалі ў мясцовы райвыканкам новую заяўку на пікет, прысвечаны гадавіне Чарнобыльскай АЭС, а таксама збядненню беларускага народа. У пікеце плануецца прыняць 10 чалавек. 

Дарэчы, сёлета, як і ў мінулыя гады, Слонімскі райвыканкам падобных мерапрыемстваў праводзіць не дазваляў.

spring96.org

Каментаваць