У Смаленску будзе беларускае зямляцтва

У Смаленску адбыўся сход з нагоды адкрыцьця рэгіянальнага прадстаўніцтва Таварыства беларускай мовы. Пра гэта паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.



Таксама прынятае рашэнне стварыць у Смаленску філію беларускага зямляцтва. Смаленскае прадстаўніцтва будзе насіць імя Францішка Скарыны, у ім будуць вывучацца беларуская мова і культура, яно будзе дапамагаць беларусам Смаленшчыны знайсці вучобу, працу і месца жыхарства.

Паводле перапісу насельніцтва ў 2010 годзе, беларусамі сябе назвалі 12 тысяч 12 чалавек, што пастаянна жывуць у Смаленску і маюць пашпарт грамадзяніна Расіі. Цікавая статыстыка, што датычыцца адукацыі ў Смаленску. У горадзе вучыцца 511 студэнтаў з замежжа, прычым 499 — гэта беларусы. Вялікая частка беларускіх студэнтаў у Смаленску — аршанцы. Сярод сталага насельніцтва гораду нямала людзей, што нарадзіліся ў Воршы і потым пераехалі ў суседнюю краіну.

Каментаваць