У справе адвольных затрыманняў былы падпалкоўнік дайшоў да Генеральнага пракурора

Ужо амаль год цягнецца барацьба былога падпалкоўніка салігорскай міліцыі Віктара Малочкі па аднаўленні сваіх грамадзянскіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманнямі пад час мінулагадовых акцый “маўклівага пратэсту ў Салігорску.



Ужо амаль год цягнецца барацьба былога падпалкоўніка салігорскай міліцыі Віктара Малочкі па аднаўленні сваіх грамадзянскіх правоў, парушаных адвольнымі затрыманнямі пад час мінулагадовых акцый “маўклівага пратэсту ў Салігорску.

Па фактах сваіх незаконных затрыманняў Віктар Малочка звяртаўся ў Салігорскі РАУС і пракуратуру Салігорскага раёна, адкуль атрымаў звычайныя адпіскі. Таксама ён накіроўваў пазоў аб спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды ў суд Салігорскага раёна з нагоды незаконных затрыманняў і ўтрымання ў Салігорскім РАУС. Суд задаволіць патрабаванні былога падпалкоўніка адмовіўся.

У лістападзе 2011 году спадар Малочка накіраваў заяву аб узбуджэнні крымінальнай справы па фактах адвольных адміністратыўных затрыманняў у пракуратуру Мінскай вобласці, адкуль ужо ў студзені 2012 году атрымаў адмоўны адказ. З дадзеным адказам ён пагадзіцца не змог, бо палічыў, што ён супярэчыць не толькі літары закону, але і здароваму сэнсу. Як следства, падпалкоўнік у адстаўцы ў лютым 2012 году абскардзіў дадзенае рашэнне ў Генеральнай пракуратуры. Зрэшты, у сваім адказе выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення Генпракуратуры П. С. Радзько падставаў для адмены рашэння аб адказе ва ўзбуджэнні крымінальнай справы не знайшоў.

У сярэдзіне траўня Віктар Малочка накіраваў заяву Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь Аляксандру Канюку. У заяве былы салігорскі міліцыянер чарговы раз прывёў факты, на якія просіць урэшце даць не фамральныя адпіскі агульнага характару, а зразумелы і аргументаваны адказ па кожным пункце.

spring96.org
 

Каментаваць