У Свіслачы амбасадары ўшанавалі памяць паўстанцаў (фота)

22 студзеня пасол Рэспублікі Польшча Лешэк Шарэпка, генеральны консул у Гродна Анджэй Хадкевіч, прадстаўнікі амбасад Літвы і Латвіі, гродзенскага Саюза палякаў, грамадскія дзеячы і журналісты наведалі помнікі Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту у горадзе Свіслач (гродзенская вобласць), а таксама магілу старэйшага брата кіраўніка паўстання 1863 года Віктара Каліноўскага.



Лешак Шарэпка і Анджэй Хадкевіч ускладаюць вянок да помніка генералу паўстання Рамуальду Траўгуту


Удзельнікі мерапрыемства запалілі знічкі і ўсклалі вянкі да помнікаў. Ніхто з мясцовых чыноўнікаў, якіх таксама запрашалі прыняць удзел ва ўшанаванні памяці ўдзельнікаў вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, так і не з’явіўся. Яны раптам пахварэлі.

А вось міліцыянтаў і людзей у цывільным, што сачылі за мерапрыемствам з машын, было дастакова.

Помнік генералу паўстання Рамуальду Траўгуту у Свіслачы

Польскія дыпламаты ачольваюць шэсце да помніка Рамуальду Траўгуту. Крайні злева — генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч. Першы ў тройцы (у цёмных акулярах) пасол Польшчы Лешак Шарэпка

Хвіліна маўчання каля помніка генералу паўстання Рамуальду Траўгуту

Помнік Кастусю Каліноўскаму у Свіслачы

Лешак Шарэпка і Анджэй Хадкевіч каля помніка Кастусю Каліноўскаму схіляюць галаву перад мужнасцю героя

Кветкі усклалі таксама сустаршыня аргкамітэта па адзначэнні Года Каліноўскага Аляксандр Мілінкевіч, адказны сакратар аргкамітэта Юрась Губарэвіч і старшыня Камітэта "Салідарнасць" Іна Кулей

Анджэй Хадкевіч і Лешак Шарэпка (злева ад крыжа) мацуюць вянок на крыж адноўленай магілы Віктара Каліноўскага, брата Кастуся Каліноўскага

Фота Арцёма Лявы

Каментаваць