У Віцебску расследуюць скаргу жонкі Сяргея Каваленкі

Алена Каваленка напісала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў віцебскага СІЗА-2, якія знялі на відэа Сяргея Каваленку падчас знаходжання ў гэтай установе і выклалі ў інтэрнэт.

Жонка палітвязня звярнулася ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб там далі належную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў СІЗА-2. Цяпер скаргай займаецца следчы камітэт Кастрычніцкага раёна Віцебска.



Алена Каваленка напісала скаргу на дзеянні супрацоўнікаў віцебскага СІЗА-2, якія знялі на відэа Сяргея Каваленку падчас знаходжання ў гэтай установе і выклалі ў інтэрнэт.

Жонка палітвязня звярнулася ў пракуратуру Кастрычніцкага раёна Віцебска, каб там далі належную ацэнку дзеянням супрацоўнікаў СІЗА-2. Цяпер скаргай займаецца следчы камітэт Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Відэаролік правакацыйнага зместу  быў выкладзены карыстальнікам egorivanov1974. на сэрвісе youtube 16 лютага. Праз некалькі дзён у Віцебску меў распачацца суд над актывістам, які на сённяшні дзень ужо адбывае прысуджаны тэрмін пакарання.

У сярэдзіне лютага Сяргей Каваленка на некалькі дзён спыніў галадоўку, якую трымаў з сярэдзіны снежня мінулага года, пратэстуючы супраць утрымання ў СІЗА-2 нібыта за парушэнне рэжыму адбывання  "хатняй хіміі", прысуджанай за вывешаны на навагодняй елцы ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг.

Здымкі, падобна, рабіліся схаванай відэакамэрай і маюць прыкметы мантажу.  На іх відаць, як Сяргей нешта есць з жалезнага посуду. У кадры ўвесь час фігуруе форменная шапка супрацоўніка МУС, якая ляжыць на стале.

Якраз тымі днямі незалежныя СМІ цытавалі ліст ад Сяргея Каваленкі з СІЗА-2, дзе ён пісаў, што першыя 30 дзён трымаў галадоўку, а ў наступныя 20 прымаў ежу раз на суткі. Але з 8 лютага, як піша Сяргей, ён адмовіўся слухацца «лекараў у пагонах» і аднавіў поўную галадоўку, нягледзячы на тое, што яму пагражалі «псіхушкай», калі ён яе не спыніць. Больш за тое, Сяргей Каваленка заявіў, што гатовы перайсці да «сухой» галадоўкі, калі ціск на яго будзе працягвацца.

На думку Алены Каваленкі,  з'яўленне ў інтэрнэце відэароліка здзеклівага зместу справакавала мужа на больш працяглую і жорсткую галадоўку, якая нанесла шкоду ягонаму здароўю.

Жонка палітвязня паскардзілася ў пракуратуру, што відэаздымкі праводзіліся ў  СІЗА-2 несанкцыянавана, і супрацоўнікі ўстановы парушылі правілы ўнутранага распарадку, выклаўшы здымкі ўнутраных памяшканняў СІЗА ў інтэрнэт. Таксама яна скардзілася на тое, што Сяргею падчас выхаду з галадоўкі не аказвалі кваліфікаваную медычную дапамогу.
 

Паводле spring96.org
 

Каментаваць