У ВДУ паднялі плату за навучанне ў сярэднім на 45%

Своеасаблівы падарунак зрабіла адміністрацыі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта сваім навучэнцам у Міжнародны дзень студэнта — 17 лістапада каля ўніверсітэцкай бухгалтэрыі з'явілася аб'ява пра падвышэнне аплаты за навучанне ад 42,49% да 49,84%.

Як паведамілі студэнты гэтага ВНУ, у бухгалтэрыі ім не змаглі выразна растлумачыць, на падставе якога нарматыўнага акту адбылося павелічэнне кошту навучання. У аб'яве замест нумара загада стаіць пропуск. На афіцыйным сайце ВДУ нумару загада таксама няма.

У параўнанні з першым кварталам навучальнага года за другі студэнтам давядзецца дадаткова выкласці даволі значныя сумы. Першакурснікам на юрыдычным факультэце за пакінутыя два тыдні да аплаты трэба знайсці 653 630 рублёў (рост 45,47%), а ў завочнікаў гэтага ж факультэта на 6-м курсе аплата вырасла на 49,84% — ім давядзецца дадаткова адшукаць 226 600 рублёў. Больш за ўсё пашанцавала студэнтам-пяцікурснікам дзённага аддзялення, якія не атрымліваюць юрыдычнай адукацыі, у іх аплата ў параўнанні з першым кварталам вырасла толькі на 42,49%.

Скарэктаваны таксама і гадавы кошт навучання. У параўнанні з сумай, усталяванай загадам №152 ад 03.08.2011 года, яна вырасла на 25%.

Сайты іншых ВНУ Віцебску пра павелічэнне аплаты не паведамляюць.

Паводле сайту “Народныя навіны Віцебска

Каментаваць