У Вільні адбылося пахаванне Данатаса Баніоніса

8 верасня на Антакальніскіх могілках пахаваны легендарны літоўскі акцёр, лаўрэат Нацыянальнай прэміі Данатас Баніоніс, паведамляе lrt.lt.



Фота DELFI (T.Vinicko nuotr.)


Развітанне ў Вільні праходзіла з 9.00 да 12.00 у касцёле св. Янаў. Апоўдні пачалася памінальная служба, пасля якой адбылося пахаванне.
 

Акцёр і рэжысёр Данатас Банионис сканаў 4 верасня на 91-м годзе жыцця.
 

28 красавіка акцёр адсвяткаваў свой 90-гадовы юбілей. У той дзень яму быў уручаны ганаровы знак Мінкульта "Нясі сваё святло і вер".
 

За час сваёй кар'еры ён стварыў больш за 100 роляў у тэатры і больш за 50 — у кіно.
 

Каментаваць