У вёсцы Дражня ўшанавалі памяць 25 ахвяр партызанаў

14 красавіка вернікі і грамадскія актывісты з Мінску ўшанавалі памяць ахвяраў партызанскага тэрору — 25-ці мірных жыхароў вёскі Дражня Старадарожскага раёна.



На ўсе магілы бязвінных пакутнікаў былі ўскладзены кветкі, вянкі і запалены знічы. Пратаярэй Леанід Акаловіч  справіў тут за ўсіх супачылых ліцыю, успомніўшы іх пайменна, асвяціў святою вадою магілы і помнікі на іх.

У 1943 годзе савецкія партызаны, змагаючыся з паліцэйскім гарнізонам у вёсцы Дражна, забілі 25 мірных жыхароў. У той крывавай бойцы  загінуў толькі адзін паліцэйскі і 7 партызанаў.

Улады пастаівлі абяліск на брацкай магіле 20 савецкім воінам і 7 партызанам, што "погибли в 1943 г. при разгроме полицейского гарнизона". Праз дарогу на вясковых могілках пахаваны ўсе ахвяры той жудаснай трагедыі, якую ўчынілі над старымі жанчынамі, мужчынамі і дзецьмі партызаны.

Некалькі гадоў таму актывісты грамадскіх рухаў з Мінску і вернікі з Афрасінінскай суполкі БАПЦ сумесна з мясцовымі жыхарамі вёскі Дражна ўсталявалі вялізны драўляны афрасінінскі крыж са спісам ўсіх пастраляных дражненцаў. Але асвячаны айцом Леанідам Акаловічам крыж  праз пару дзён раённая ўлада спілавала і адвезла ў расейскую царкву ў суседнюю вёску Залужжа, дзе ён дагнівае ў хляве.

За ўсталяванне крыжа Вячаслаў Сіўчык і Віктар Хурсік адсядзелі ў Старых Дарогах па 15 сутак, айцец Леанід быў аштрафаваны больш як на 1 мільён рублёў. Аштрафаныя былі і некаторыя мясцовыя ўдзельнікі ўстаноўкі крыжа.

Тым не менш вернікі і патрыёты з Мінску амаль штогод прыяжджаюць на Дражненскія могілкі, каб ушанаваць памяць загінулых ахвяраў партызанскага тэрору 1943 года. Так было і 14 красавіка 2014 года.

У актывістаў ёсць намер паставіць неўзабаве у памяць трагедыі вялікі камень-валун з мемарыяльнай дошкай, дзе будуць высечаныя ўсе 25 імёнаў загіблых:

Каментаваць