У выступе на Раство Лукашэнка заклікаў БПЦ дабіцца большай самастойнасці

Выступ Аляксандру Лукашэнкі на Раство Хрыстова меў частку, прысвечаную царкве, святарам і дзяржаве. У ёй кіраўнік дзяржавы ў мяккай форме заклікаў Праваслаўную царкву дабіцца больш самастойнага статуса, застаючыся, аднак, у рамках Маскоўскага патрыярхата. Мы вылучылі тлустым прынцыповыя моманты “паслання” Аляксандра Лукашэнкі.



Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён не разумее тэзіса “царква па-за дзяржавай і аддзеленая ад дзяржавы”. “Сёння царква ў Беларусі ператварылася ў адзін з апірышчаў нашай дзяржавы, які забяспечвае разам з іншымі зацікаўленымі органамі ўлады і арганізацыямі баланс нашага грамадства”.

“Вы мне адкажыце на адно пытанне — у нас царква дзейнічае ў адпаведнасці з законам, Канстытуцыяй? Вядома. А хто стварае закон і Канстытуцыю? Дзяржава, яе прадстаўнікі. Вось і адказ на пытанне аб рэальным становішчы спраў”.

“Дый царква ў апошні час, пасля распаду Савецкага Саюза, — з тых часоў я не чуў, каб яна педаліравала тэму — мы па-за дзяржавай. Я не чуў, каб наша Руская праваслаўная царква пра гэта заяўляла”.

“Царква як была, так і застанецца адным з слупоў, асноўных апірышчаў нашай дзяржавы”. “І ўсе ў царкве, прабачце мяне за гэтую заўвагу, як прэзідэнт і кіраўнік дзяржавы я магу гэта сказаць, павінны разумець: царква дзейнічае і функцыянуе ва ўмовах суверэннай і незалежнай дзяржавы”.

“Так, мы частка гэтага праваслаўнага свету, які называецца Руская праваслаўная царква. Мы не імкнёмся там да нейкай незразумелай аўтаноміі і самастойнасці, хоць шчыра скажу — мы гэта абмяркуем яшчэ на сустрэчы са святарамі — царква павінна развівацца”.

“Царква не павінна спыняцца на адным і тым жа. Я ўжо не аднойчы звяртаў на гэта ўвагу — нашай царкве трэба ўдасканальвацца. І я як кіраўнік дзяржавы, наколькі гэта магчыма, буду гэтаму спрыяць, не нагнятаючы абстаноўкі”.

“Мы не былі суверэннай незалежнай дзяржавай у такой ступені, у якой з'яўляемся цяпер. Натуральна, усе інстытуты ўлады і арганізацыі, у тым ліку царква, павінны прыстасоўвацца да гэтага, таксама ўдасканальвацца ў гэтым кірунку. Але яшчэ раз падкрэсліваю, ўсе мы, і царква павінны разумець — мы суверэнныя і незалежныя”.

“Ведаю, што ў нас ёсць шмат святароў, якія чагосьці чакаюць ад прэзідэнта. Яшчэ раз падкрэсліваю — не месца сёння дэбатаваць на гэтую тэму, мы гэта абмяркуем на нашай маючай адбыцца сустрэчы. Але галоўнае я сказаў — вы дзейнічаеце у суверэннай і незалежнай дзяржаве. У нас заўсёды была адзіная і прыгожая царква, я маю на ўвазе не толькі нашы будынкі і храмы, — душой народа была царква. І яна заўсёды такой застанецца”. “Нікому не будзе дазволена парушыць адзінства нашай царквы. Як хочаце, так і разумейце мяне. Царква ў нас была прыкладам для пераймання ва ўсім свеце. Такім яна і застанецца”. “Недахопы ёсць усюды, але ў нас у цэлым добрыя святары. Дай Бог, каб такія былі ў любой дзяржаве. І я думаю, што здаровыя сілы, а іх пераважная большасць, заўсёды будуць мець і перавагу ў вызначэнні шляхоў развіцця нашай царквы, роўна як і нашай дзяржавы”.

Паводле: Наша Ніва

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2016-01-10 15:24:20
Перажоўванне цытат з "правадыра" - годны занятак для "незалежных СМІ"!

Каментаваць