У Жыровічах адзначылі свята Іконы Божай Маці (фотарэпартаж)

Штогод  20 траўня ў Жыровічы прыязджаюць праваслаўныя вернікі, каб адзначыць вялікае свята  — дзень з’яўлення Жыровiцкай Іконы Божай Мацi. І сёлета ў Жыровічах было людна. На свята прыехалі з усіх куткоў Беларусі праваслаўныя вернікі, а таксама мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх Беларусі Павел, які правёў службу ў гонар Жыровіцкай Іконы Божай Маці, былі чыноўнікі са Слоніма, Гродна, Мінска.



Жаровічы. 20 траўня 2014 г. Фота Сяргея Чыгрына


Жыровiчы заўсёды з’яўляліся і з’яўляюцца жаданым месцам паломнiцтва для хрысцiян не толькi Беларусi, а і з іншых краін свету. Яны iдуць сюды, каб узнесцi хвалу цудатворнай Іконе святой Багародзiцы.

Так было і сёлета, 20 траўня, у Жыровічах, дзе пабываў і наш карэспандэнт.

Каментаваць