Удзельнікі курапацкай Талакі далучыліся да міжнароднага флэшмобу “RUSSIAN ARMY GO HOME”

У акцыі, прымеркаванай да 500-годдзя славутай бітвай пад Воршай, па закліку ініцыятывы “Разам для Беларусі” прымаюць удзел беларусы з усяго свету.



Сутнасць флэшмоба простая ― цягам тыдня з 3 па 10 верасня сфатаграфавацца з плакатам “RUSSIAN ARMY GO HOME” і выставіць фотаздымак у публічную прастору. Паводле арганізатараў, такой акцыяй беларусы могуць адзначыць Аршанскую бітву і выразіць пратэст супраць схаванай акупацыі Беларусі Расіяй праз стварэнне вайсковых базаў на тэрыторыі нашай краіны.

“Абавязак салдата ― абараняць Радзіму, а не паміраць у чужой краіне за інтарэсы кіруючай вярхушкі. Я хачу, каб расійскае войска сыйшло не толькі з тэрыторыі Украіны, але і з тэрыторыі Беларусі, бо расійская дзяржава цяпер ― гэта агрэсар, краіна, якая нясе пакуты і смерць. І я не хачу, каб Беларуць была саюзніцай агрэсара, каб нашыя дзеці дапамагалі забіваць украінцаў. Таму я заклікаю: ““RUSSIAN ARMY GO HOME”! ― кажа сталы ўдзельнік Талакі Віктар.

За гэты тыдзень у адмысловай інтэрнэт-суполцы свае фотаздымкі апублікавалі дзясяткі беларусаў з 12 краін свету. Сёння яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да флэшмоба і ў нашых чытачоў — дасылайце фотаздымкі на адрас togetherbelarus@gmail.com альбо на старонку падзеі ў Фэйсбуку #russianarmygohome.

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2014-09-10 14:06:37
"...куПаРацкай Талакі", ага. "Белаурсь упедар!"

Каментаваць