Угодкі ТБМ

На 27 верасня ў Мінску запланавана святкаванне 20-х угодкаў грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны».

Паводле слоў старшыні ТБМ Алега Трусава, у гэты дзень у сядзібе аб’яднання адбудзецца пасяджэнне чарговай рады таварыства. На ім плануецца разгледзець праекты зваротаў да Адміністрацыі прэзідэнта з прапановай абвясціць 2010 год Годам роднай мовы, а таксама да грамадзян Беларусі з нагоды чарговага перапісу насельніцтва.

На 27 верасня таксама запланавана святочнае пасяджэнне грамадскасці, прысвечанае 20-годдзю ТБМ. У праграме — святочны канцэрт майстроў мастацтва, узнагароджанне актывістаў таварыства памятнымі значкамі і падзякамі, прэзентацыя мастацкага календара і паштовага канверта, прысвечаных 20-годдзю аб’яднання, а таксама «Летапісу ТБМ за 20 гадоў». Месца правядзення пасяджэння будзе вызначана пазней.

Каментаваць