Украінцы Беларусі актывізуюць супрацоўніцтва з гістарычнай Радзімай

25 верасня ва ўкраінскім Луцку адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж арганізацыяй украінскай дыяспары ў Беларусі  "Украінскім домам" і ўкраінскім цэнтрам "Супрацоўніцтва без межаў".



25 верасня ва ўкраінскім Луцку адбылося падпісанне дамовы аб супрацоўніцтве паміж арганізацыяй украінскай дыяспары ў Беларусі  "Украінскім домам" і ўкраінскім цэнтрам "Супрацоўніцтва без межаў".

З украінскага боку дамову падпісаў кіраўнік цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў", дэпутат Валынскай абласной рады Ігар Гузь, з беларускага – намеснік кіраўніка "Украінскага дома" Дзмітрый Кісель.

Таксама на сустрэчы прысутнічаў намеснік кіраўніка "Украінскага дома" Віктар Місіюк і кіраўніцтва цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў".

Бакі дамовіліся аб правядзенні ў снежні гэтага года сумеснай канферэнцыі на тэму "Украінцы на Берасцейшчыне  20 гадоў незалежнасці Украіны", абмеркавалі ўнутрыпалітычныя сітуацыі ў дзвюх краінах, дамовіліся стварыць ва Украіне "Берасцейскую ініцыятыву" – групу людзей, якія будуць  дапамагаць украінцам Берасцейшчыны.

 Акрамя таго прадстаўнікі арганізацый будуць дамагацца аднаўлення праграмы вучобы беларускіх украінцаў ва ўкраінскіх вышэйшых навучальных установах. Да нядаўняга часу ў межах праграмы падтрымкі ўкраінцаў за мяжой ва Украіне штогод атрымоўвалі бясплатную вучобу 10 студэнтаў з Берасцейшчыны. Аднак з гэтага года такая дапамога для прадстаўнікоў украінскай дыяспары ў Беларусі была спыненая.




Прэс-служба цэнтра "Супрацоўніцтва без межаў"

Каментаваць