Уладальнікі рэстарана, улады і пратэстоўцы разам абмяркуюць канфлікт у Курапатах

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасці» аб правядзенні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягнення кампрамісу адносна канфлікта вакол рэстарана «Паедзем, паядзім». Пра гэта Кастусёў і Зянковіч сказалі Радыё Свабода.
Рыгор Кастусёў (злева) і Юрась Зянковіч (справа) на пікеце супраць адкрыцьця рэстарана ля Курапатаў, 14 чэрвеня 2018

Рыгор Кастусёў (злева) і Юрась Зянковіч (справа) на пікеце супраць адкрыцьця рэстарана ля Курапатаў, 14 чэрвеня 2018


У сустрэчы, паводле іх, возьмуць удзел як прадстаўнікі грамадcкасці, уладаў і буйнога бізнесу, так і ўладальнікі рэстарану.

«Нам давялося правесці некалькі прадуктыўных сустрэч з адным з уладальнікаў рэстарану Леанідам Зайдэсам. Ён аказаўся вельмі адкрытым да размовы і канструктыву чалавекам. Цягам перамоваў нам удалося дасягнуць узаемапаразумення і прыйсці да высновы, што праблему магчыма вырашыць толькі ў сумеснай супрацы, — сказаў Зянковіч. — Сустрэча адбудзецца 29 чэрвеня або на тэрыторыі рэстарана, або на нейтральнай пляцоўцы».

Па словах прадстаўнікоў партыі БНФ, папярэдне ўзгоднена, што на сустрэчу будуць запрошаныя чыноўнікі Мінгарвыканкаму, Мінаблвыканкаму, Мінкультуры, дыпламаты, абаронцы Курапатаў, Таварыства аховы помнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім, Канапацкая і Марзалюк, бізнесмены Юры Зісэр і Віктар Пракапеня.

Кастусёў і Зянковіч сцьвярджаюць, што ў абмеркаванні будуць удзельнічаць і тыя, хто пратэстуе супраць рэстарану. Праяўляюць зацікаўленасць і прадстаўнікі некаторых буйных габрэйскіх арганізацый, якія «абавязкова будуць запрошаныя на перамовы».

«Падчас перамоваў уладальнік рэстарацыі прапануе некалькі варыянтаў, кожны з якіх можа быць падтрыманы грамадскасцю. Напрыклад, выкуп тэрыторыі за меншы, чым балансавы, кошт, ці правядзенне вялікай працы па ўладкаванні Курапатаў і ўсталяванні папярэдне распрацаванага мемарыяльнага комплексу, — сказалі Свабодзе Кастусёў ды Зянковіч. — Таксама спадар Зайдэс прадставіць шмат дакумэнтаў-прапановаў, з якімі ён звяртаўся да Мінкульту за апошнія 5–6 год з мэтай распрацоўкі комплексу і атрымаў шматлікія адмовы».

Суразмоўцы падкрэсліваюць, што ўсе, «хто мае прапановы, будуць сядзець за круглым сталом».

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2018-06-22 14:50:51
Абмеркаванне за "круглым сталом" - добра, ва ўсякім разе, лепей, чым кідацца какахамі адно ў аднаго. Спробы намацаць кампраміс былі зроблены тут http://belisrael.info/?p=15532 і раней тут http://belisrael.info/?p=15421
  • РУСЛАН ЗГОЛИЧ С ФБ
  • 2018-06-22 15:18:12
Никогда не верил амерским "адвокатам" ещё со времени увиденного в "Перапытке на каву" того могилёвского прохвоста сейчас поляка как бы, который меня с женой вытащил в Могилу Льва, а не выложил записи и не отдал нам, хотя сама АП РБ просила. Костусёву Г. прекратил верить как увидел его на этом провокаторском пикете сейчас. Все владельцы ресторации - обыкновенные покупатели Дриги И.В. Первого замминистра культур-мультур, которая под них переделала границы зонны охранной в 2014г., до того уволив того героя Кураша В.И. замминистра Минкульта при нём Патриотичного. С преступниками дамауляцца - могут только ещё большие государственные переворотчики и международные террористы. А конфликт то уже ярко международный! Почему не пригласили Генпрокуратору РБ во главе с Конюком, наплевавшим на не исполнение Предписания того от 2012г. до сих пор?.. Короче, Дриги с Северинцами и педофилами "режиссёрами" будут и надале вами всеми прохвостами кираваць... Вот здесь наша Жалоба давняя всем. Сегодня пришёл
  • Руслан Зголич с фб
  • 2018-06-22 15:18:52
Сегодня пришёл ответ из Мингорисполкома - скоро вас там всех начнут хватать. С первого Протокола - штраф. Повторно попался - по УК РБ, раз ничего Туровичи с Николайчиками "режиссёры" не желают понимать в общественном порядке, раз осуществляют госпереворот по "армянскому сценарию" при импонетской власти...

https://vk.com/doc427194065_469027701...

Сегодня в прямом эфире буду чехвостить ментов области, которые вчера не исполнили мою Заявку на прибытие в Курапаты. Вот тамака будет Эфир:

https://www.facebook.com/TVORchihi
  • Андрэй зь Віцебска
  • 2018-06-22 15:48:58
Джын Шарп пісаў пра перамовы як мэтад (інструмэнт) і папярэджваў: "...пры вырашэньні пытаньняў, якія ня маюць прынцыповага значэньня, падыходзіць кампраміс і перамовы могуць стаць важным шляхам да спыненьня канфлікту... Калі ставяцца пытаньні, што закранаюць прынцыпы рэлігіі, правоў чалавека ці ўсяго будучага разьвіцьця грамадзтва, перамовы не зьяўляюцца спосабам вырашэньня праблем. Па некаторых прынцыповых пытаньнях кампрамісу быць ня можа".
Дык хіба Курапаты ёсьць пытаньнем, якое ня мае прынцыповага значэньня???!.. Аб якіх увогуле перамовах можа ісьці гаворка?.. Аб чым вы хочаце дамаўляцца (якую частку Бульбаш-холу аддаць пад музэй, а ў якой - захаваць бардэль, альбо пра гучнасьць музыкі з рэстарану)?..
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-22 21:00:39
У тэме рэстарацыя і Курапаты дзве праблемы: б-ч-б і ч-з. Мне падаецца, што гэты праект провокация против Беларуси. Гэтая мая тэза вам вядома. Што вы "талакой" жадаеце абмеркаваць? Нейкія парушэнні з боку рэстаратараў? У вас у галаве ўкладваецца, што иншаземцы без дазволу ўлады могуць "адкусіць" кавалак беларускай зямлі? Гэта ўкладваецца ў вашай галаве? Змяніце галаву. Гэта б-ч-б прымітывізм. А чаго прыцапіліся да Мінкультуры? Ён частка Ўраду, то бок падначалены. Ў сваю чаргу Ўрад падначалены Адміністрацыі прэзідэнта. Ці маглі рэстаратары атрымаць зямлю ля Курапатаў без добра вышэйшага кіраўніцтва ці АП? Не. Круг замкнуўся. Карупцыя кажаце? Свабодзе і НН пра яе распавядзіце. Ім гэта тэма яшчэ на дзень-другі патрэбна. Адной каб амера касу крыху пагрэбці, а другой каб "змагацца з рускім мірам" за тугрыкі б-ч-б чытачоў. Калі зямлю дала АП, то гэта палітыка, а не бізнес і я выказаў вам версію прагляду ўладай ланцуга (тутэйшай ці замежнай) правакацыі (рэстарацыя ля Курапатаў) супраць РБ.
  • Anatol Starkou
  • 2018-06-22 23:37:40
Эту ресторацию у рестораторов приобретет государство за 1$.

Каментаваць