Улады адмовілі берасцейскім актывістам БХД у правядзенні масавых шэсцяў

25 чэрвеня актывісты БХД падалі заяўку на правядзенне двух масавых шэсцяў: 10 ліпеня — Свабоду Паўлу Севярынцу, а 14 ліпеня — Свабоду палітвязням.

Аднак гарвыканкам адмовіў у правядзенні шэсцяў, спасылаючыся на тое, што побач з меркаваным месцам іх правядзення знаходзяцца расейскае і польскае консульствы. Праводзіць масавыя шэсці ў такіх месцах супярэчыць заканадаўству Рэспублікі Беларусь, заявілі яны.

Разам з тым, двух актывістаў моладзевага крыла БХД — Яўгена Хазiяхметава і Уладзіслава Бароўскага выклікалі на размову ў міліцыю, дзе распытывалi аб іх удзеле ў апазіцыйных рухах. Уладзіслава ўчастковы выклікаў, каб "пазнаёміцца". Яўгену ж патлумачылі, што непадалёк ад яго хаты хтосьці вывесіў банер апазіцыйнай накіраванасці, i міліцыянты правяраюць ўсіх, хто жыве непадалёк.
 
"Нягледзячы ні на што, сябры берасцейскага БХД будуць дамагацца дазволу на правядзенне масавых шэсцяў. Мы ўлічым заўвагу ўладаў, і ў наступны раз будзем падаваць заяўку на правядзенне ў іншым месцы" — тлумачыць сітуацыю каардынатар БХД па Берасцейшчыне Зміцер Шурхай.

Нагадаем, што гомельскія гарадскія ўлады не дазволілі правядзенне ў горадзе ніводнага з заяўленых актывістамі БХД пікетаў для абмеркавання з насельніцтвам байкоту "парламенцкіх выбараў" у верасні гэтага года.

Прэсавая служба БХД

Каментаваць