Улады Казахстана ўвялі спецвойскі і бронетэхніку для падаўлення бунту ў Жанаазене

Спецпадраздзяленні і бронетэхніка ўвайшлі ў казахстанскі горад Жанаазен, у якім у пятніцу, у дзень святкавання 20-годдзя незалежнасці рэспублікі, успыхнулі масавыя беспарадкі з-за незадаволенасці работнікаў нафтагазавай галіны нізкімі заробкамі ў кампаніі «Озенмунайгаз».

«Па папярэдніх звестках, дзесяць чалавек загінулі ў выніку масавых беспарадкаў. Ёсць параненыя, у тым ліку паліцыянты», сказаў генеральны пракурор краіны Асхат Даулбаеў на спецыяльным брыфінгу з нагоды падзей у Жанаазене.

Праваабаронцы пры гэтым паведамляюць аб дзясятках загінуўшых і сотнях параненых. Праверыць гэтыя звесткі, аднак, не ўдаецца. Ва ўсім Казахстане адключаны Twitter, заблакаваныя сайты незалежных СМІ, з Жанаазенам адключаная тэлефонная сувязь.

Па версіі генеральнай пракуратуры, масавыя беспарадкі адбыліся «з прычыны злачынных дзеянняў групы асоб» падчас святочных мерапрыемстваў.

«Груба парушыўшы грамадскі парадак, правапарушальнікі напалі на паліцэйскіх, перавярнулі навагоднюю ёлку, разбурылі расстаўленыя з нагоды свята юрты і сцэну, падпалілі паліцэйскі аўтобус», заявіў Даулбаеў.

«У выніку масавых беспарадкаў былі спаленыя будынак гарадскога акімата, гатэлі, адміністрацыйны будынак кампаніі «Озенмунайгаз», паведаміў генпракурор.

Успышка незадаволенасці нафтавікоў, што баставалі паўгода з-за нізкіх заробкаў, адбылася ў Дзень незалежнасці рэспублікі. Нафтавікі сталі граміць сцэну, усталяваную для свята, затым да іх далучыліся іншыя гараджане, па якіх адкрылі агонь вайскоўцы.

Паводле Газета.ру

Каментаваць