Улады таксама рыхтуюць спіс?

Гледзячы па ўсім, беларускае кіраўніцтва вырашыла адпомсціць сваім апанентам пасля пашырэння Саветам Еўрасаюза спіса асобаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю краінаў-удзельніц ЕС.

Як стала вядома парталу TUT.BY з крыніцы, блізкай да ўладных структураў, зараз “у вярхах разглядаецца спіс вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў, якія, па меркаванню чыноўнікаў, наўпрост заклікалі да ўвядзення санкцыяў супраць Беларусі і якім будзе забаронена пакідаць межы краіны.

У папярэднім спісе, па звестках партала, налічваюцца 108 прозвішчаў, у тым ліку першага кіраўніка незалежнай Беларусі прафесара  Станіслава Шушкевіча, старшыні ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў Жанны Літвіной, лідара Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандра Ярашука. Наколькі рэальным можа быць гэты спіс?

Як падкрэсліў у інтэрв’ю “Новаму часу палітолаг Юры Чавусаў, на дадзены момант у Беларусі невыязнымі па розных прычынах з’яўляюцца некалькі соцень тысяч чалавек.

“І ўмовы, па якіх людзі трапляюць у гэтыя спісы, дастаткова празрыстыя і вядомыя. У тым ліку, яны дазваляюць уладам уключаць у такія спісы тых, у каго ёсць непагашаныя даўгі перад дзяржаваю ці наяўнасць нейкага грамадзянскага іску ў дачыненні да гэтага чалавека, — адзначае эксперт. — Але мне падаецца малаверагодным, што ўлады будуць выкарыстоўваць менавіта такі механізм, бо гэта не будзе адпавядаць тым прычынам, па якім канкрэтнай асобе забаронены выезд. Я думаю, што гаворка можа ісці хутчэй пра пачатак крымінальнага пераследу гэтых асобаў, і на падставе крымінальных справаў, напрыклад, паводле артыкула “Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь сапраўды можа быць накладзена абмежаванне на выезд за межы краіны. Мне такі шлях падаецца больш верагодным. Ён больш законны паводле вар’яцкіх беларускіх законаў, бо ёсць такі артыкул за дыскрэдытацыю Беларусі, і гэты шлях больш просты і больш гнуткі.  

Варта нагадаць, што і раней мелі месца выпадкі, калі вядомых палітычных і грамадскіх дзеячаў без тлумачэння прычын беларускія памежнікі на мяжы здымалі з цягнікоў і рэйсавых аўтобусаў. Так што нічога асабліва новага тут улады не прыдумляюць. Але, як лічаць незалежныя назіральнікі, такіх выпадкаў, калі згаданы спіс насамрэч ужо існуе ці яшчэ ўзнікне, стане значна болей. 
 
Каментаваць