Улады Брэста дазволілі мітынг супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу

Акцыя пройдзеў Брэсце 29 красавіка ў Парку воінаў-інтэрнацыяналістаў з 12.00 да 14.30.



Праціўнікі будаўніцтва акумулятарнага заводу прыносяць на плошчу чорныя балонікі з надпісам «Жыць»

Заяўку на правядзенне мітынгу ў гарвыканкам падалі чатыры жыхаркі Брэста і Брэсцкага раёну ды атрымалі станоўчы адказ.

Я рада, што нам усё ж дазволілі правесці мітынг, хоць гэта не на той час, на які мы падавалі заяўку. Чамусьці ў гэты ж дзень заяўку на правядзенне акцыі падало Брэсцкае абласное аб’яднанне прафсаюзаў. Таму нам давялося скараціць нашу акцыю, але ўсё роўна кожны, хто прыйдзе, зможа выказацца на праблемную тэму акумулятарнага заводу, — заявіла «Белсату» адна з арганізатарак мітынгу Кацярына Белая.

Раней брэсцкі гарвыканкам адказаў адмовай на заяўку адносна правядзення мітынгу ў цэнтры гораду. Для новай заяўкі арганізатары абралі адно з двух адведзеных на гэтыя мэты месцы гораду — Парк воінаў-інтэрнацыяналістаў. Ён знаходзіцца на ўскрайку гораду, фактычна ў лесе.

Пратэсты супраць акумулятарнага заводу, які будуе кампанія «iPower» у ваколіцах Брэста, цягнуцца 4 месяцы. Мясцовыя жыхары мяркуюць, што будучы завод можа нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю.

 belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць