Улады не дазволілі пенсіянерам пікеты на Дзень правоў чалавека

5 снежня Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч з Бабруйску, а таксама Галіна Краснагір з Салігорску атрымалі адмовы на правядзенне пікетаў. Пікеты мусілі прыцягнуць ўвагу грамадства да парушэння грамадзянскіх правоў заяўнікаў, прадастаўленых артыкулам 22 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь: “Усе роўныя перад законам і маюць права без усякай дыскрымінацыі на роўную абарону правоў і законных інтарэсаў”.



Жанчыны падалі заяўкі на пікетаванне, таму што іншымі сродкамі не могуць вырашыць набалелую праблему адпісак з дзяржаўных структураў і ад дэпутатаў парламенту на свае скаргі і скаргі сваякоў. Згодна артыкулу 40 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, “Кожны мае права накіроўваць асабістыя або калектыўныя звароты ў дзяржаўныя органы. Дзяржаўныя органы, а таксама службовыя асобы абавязаны разгледзець зварот і даць адказ па сутнасці ў вызначаны законам тэрмін. Адмова ад разгляду пададзенай заявы павінна быць пісьмова матываванай”.  

Жанчын вельмі абурыў той факт, што парламентарыі адмовіліся прадстаўляць інтарэсы грамадзян і пачалі проста адпісвацца ад людзей, як гэта робяць чыноўнікі, а дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Мішур, Мікалай Плаксіцкі і Яўген Абаленскі ўвогуле прыпынілі перапіску са сваімі выбаршчыкамі. Вось чаму жанчыны збіраліся выйсці на пікетаванне з плакатамі: “Дэпутаты не абараняюць правы і інтарэсы народа, а дагаджаюць чынавенству!”, “Чыноўнікі і дэпутаты схаваліся ад народа за плотам  адпісак”.

Валянціна Каваленка і Любоў Санкевіч вырашылі абскардзіць адмову чыноўнікаў у судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска. Жанчыны лічаць, што змест адказу ўладаў на іх заяўку на пікетаванне з’яўляецца адпіскай і супярэчыць заканадаўству.  

А мінчанін Васіль Хадзькоў увогуле не атрымаў адказ на сваю заяўку на пікетаванне http://novychas.info/hramadstva/minski_bomz_vasilj_chadzjkou_p/, хаця згодна заканадаўству павінен быў атрымаць такі адказ не пазней чым за пяць дзён да акцыі. Вось чаму 5 снежня мужчына быў вымушаны сам з’явіцца ў Мінгарвыканкам, каб высветліць лёс сваёй заяўкі. Але там над пенсіянерам толькі паздзекваліся.

У гэты ж дзень ў пісьмовай скарзе на імя старшыні Мінскага гарвыканкама Мікалая Ладуцькі Васіль Хадзькоў абскардзіў не толькі факт парушэння заканадаўства з боку чыноўнікаў, але і паводзіны вядучага спецыяліста Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкаму Сяргея Клішевіча, які, паводле словаў заяўніка, здзекваўся з яго і не аддаў копію адказу на заяўку на пікетаванне. 

Нагадаем, што Дзень правоў чалавека з 1950 году адзначаецца штогод па прапанове Генеральнай Асамблеі ААН 10 снежня. У гэты дзень у 1948 годзе Генеральная Асамблея ААН прыняла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека.

Абмеркаванне:

  • Pisatel.
  • 2013-12-07 23:29:43
Михаил Вашкевич-Беларус; www.ksdnb1.narod.ru , pisatel@tut.by Первый руководитель независимой Беларуси, председатель Парламента РБ Станислав Шушкевич направил министру труда и социальной защиты
Республики Беларусь М. А. Щеткиной письмо следующего содержания: «Прошу выдать мне справку о том, на основании каких законов (декретов, указов, других нормативных актов) мне выплачивается пенсия в
размере 3200 рублей (30 центов США) в месяц». Ответ; так решил персонально диктатор``президент``А.Г.Лукашенко. Позорный декрет Лукашенко № 16 от 9 сентября 1997 года, на основании которого творится
это мракобесие и экономический терроризм, министерство обязано рассматривать как государственную тайну.

Каментаваць