Уладзімір Андрэйчанка адмаўляецца прымаць грамадзян

Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка адмаўляецца прымаць грамадзян, паведаміла НЧ лідар Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры, юрыст Тамара Сяргей.



Паводле яе слоў, 1 красавіка 15 прадстаўнікоў ініцыятывы з розных рэгіёнаў краіны прыбылі на сустрэчу з Андрэйчанка ў дзень яго асабістага прыёму.

Пры гэтым згодна ўстаноўленаму парадку грамадзяне падалі калектыўны зварот на прыём. Аднак нам адмовілі ў прыёме, прычым у трэці раз. Раней (у лютым і сакавіку) нам таксама не ўдалося сустрэцца з спікерам ніжняй палаты беларускага парламенту. Гэтыя адмовы матываваліся тым, што не ўваходзіць у кампетэнцыю Палаты прадстаўнікоў узнятая намі праблема адпісак чыноўнікаў на звароты грамадзян у дзяржаўныя органы. З гэтым нельга пагадзіцца, бо згодна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ніжняя палата парламенту з’яўляецца не толькі заканадаўчым, але і прадстаўнічым органам. Такім чынам, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў павінны прадстаўляць сваіх выбаршчыкаў ці абараняць іх правы і інтарэсы ў дзяржаўных органах. У адваротным выпадку дэпутаты Палаты прадстаўнікоў бароняць інтарэсы не народа, а чыноўнікаў выканаўчай улады. І тады парушаецца аснова дзяржаўнай улады – яе падзел на  заканадаўчую, выканаўчую і судовую”, — падкрэсліла юрыстка.

Яна распавяла, што пасля некалькі гадзінаў перамоў з супрацоўнікамі сакратарыяту Палады прадстаўнікоў грамадзянам паведамілі, што згодна распараджэнню Уладзіміра Андрэйчанкі будзе створана камісія па вывучэнню праблемы адпісак, выкладзенай у звароце за подпісамі 32 актывістаў ініцыятывы.  

Каментаваць