Улёткі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ў Бабруйску

Раніцай 20 мая ў розных раёнах Бабруйска з’явіліся ўлёткі “Свабоду Алесю Бяляцкаму. Акцыю ў падтрымку беларускага палітвязня, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна Алеся Бяляцкага, які зараз адбывае пакаранне ў Бабруйскай папраўчай калоніі № 2, правялі мясцовыя актывісты кампаніі “Гавары праўду.

“Усяго мы развесілі раніцай 20-га траўня ў шматлюдных месцах некалькі дзясяткаў улётак “Свабоду Алесю Бяляцкаму, — распавяла бабруйская актывістка кампаніі “Гавары праўду. — Улёткі вывешвалі на дошках аб’яў, слупах, прыпынках грамадскага транспарту і г. д. Некалькі ўлётак нават здолелі размясціць на сценах ПК № 2, дзе і адбывае несправядлівае пакаранне Алесь Бяляцкі. Акцыя атрымалася вельмі рэзананснай, адразу прыцягнула ўвагу людзей. Дзе-нідзе ўлёткі ўжо паздымалі, аднак у многіх месцах яны працягвалі інфармаваць бабруйчан і напрыканцы дня 20 мая.

Па словах бабруйскіх актывістаў “Гавары праўду, на працягу бліжэйшага часу яны плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў у падтрымку беларускіх палітвязняў.

“Усе беларускія палітвязні павінны быць неадкладна вызвалены. Гэта сорам для нашай краіны, што яны ёсць у Беларусі, — выказвае сваё меркаванне бабруйская актывістка “Гавары праўду.

spring96.org

Каментаваць