Уручэнне сертыфікатаў аб прадастаўленні стыпендый Германскай службай акадэмічных абменаў (DAAD) у Рэспубліцы Беларусь

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) прадастаўляе каля 90 індывідуальных стыпендый для беларускіх студэнтаў, выпускнікоў ВНУ і вучоных на 2012/2013 вучэбны год.
 

Германская служба акадэмічных абменаў (DAAD) прадастаўляе каля 90 індывідуальных стыпендый для беларускіх студэнтаў, выпускнікоў ВНУ і вучоных на 2012/2013 вучэбны год.
 
Урачыстае ўручэнне сертыфікатаў аб прадастаўленні стыпендый адбудзецца 11 чэрвеня  2012 г. у 19.00. Яны будуць уручаны саветнікам-пасланнікам Пасольства Федэратыўнай  Рэспублікі Германія ў Мінску Петэрам Дэтмарам і кіраўніком аддзела DAAD “Расія, Беларусь“ (Бон) Томасам Пралем. Мерапрыемства пройдзе ў Мінскім міжнародным  адукацыйным цэнтры імя Іаганеса Рау (IBB).
 
Як і ў мінулыя гады, у 2012 годзе былі выдзелены некалькі стыпендый на ўвесь тэрмін  атрымання першай вышэйшай адукацыі для выпускнікоў школ, якія маюць нямецкі  моўны дыплом (DSD).
 
Поруч з індывідуальнымі стыпендыямі DAAD штогод прадастаўляе каля 100 стыпендый у рамках праграмы “Азнаямленчыя паездкі замежных студэнтаў у Германію. Такім чынам, штогод 6–7 груп беларускіх студэнтаў атрымліваюць магчымасць двухтыднёвага знаходжання ў Германіі.
 
Абвешчаны таксама конкурс на атрыманне стыпендый DAAD на 2013 год.

Стыпендыяльная падтрымка з 1991 года аказваецца студэнтам для праходжання моўных курсаў, выпускнікам ВНУ пасля атрымання першай вышэйшай адукацыі для паслядыпломнага навучання, а таксама ўдзельнікам навуковых стажыровак і аспірантам для абароны дысертацый. Акрамя таго, існуе цэлы шэраг іншых праграм, такіх як азнаямленчыя паездкі для груп студэнтаў і вучэбная практыка, стыпендыі для прадстаўнікоў творчых спецыяльнасцяў і журналістаў.
 
Падрабязная інфармацыя на сайце: www.daad-ic-minsk.by

 

Каментаваць